Хуан Ібарола Аруэта (ісп.: Juan Ibarrola Orueta; 1900, Льёдыа[d], Краіна Баскаў28 жніўня 1976(1976-08-28), Льёдыа[d], Краіна Баскаў) — падпалкоўнік Народнай арміі Іспанскай Рэспублікі, удзельнік Рыфскай вайны і грамадзянскай вайны ў Іспаніі.

Хуан Ібарола
Дата нараджэння 1900
Месца нараджэння
Дата смерці 28 жніўня 1976(1976-08-28)
Месца смерці
Грамадзянства
Прыналежнасць Каралеўства Іспанія[d]
Род войскаў Euzko Gudarostea[d]
Званне падпалкоўнік[d]
Бітвы/войны

Біяграфія

правіць

Вучыўся у Таледскай пяхотнай акадэміі, дзе стаў таварышам Франсіска Галана[1][2]. Удзельнічаў у Рыфскай вайне. Пазней уступіў у грамадзянскую гвардыю, даслужыўшыся да капітана[3].

Восенню 1936 года, у час грамадзянскай вайны, далучыўся да арміі Эўзкадзі, створанай баскскім часовым урадам. Прымаў удзел у бітве за Вільярэал на чале адной з калон. Пазней быў прызначаны камандзірам адной з дывізій I армейскага корпуса Эўзкадзі[4]. Удзельнічаў у баях у Біскаі і бітве пры Сантандэры. Падчас Астурыйскай кампаніі камандаваў 50-й дывізіяй[3]. Таксама браў удзел у бітве пры Эль-Мазука.

Далей камандаваў дывізіяй са складу XIV партызанскага корпуса[5], потым узначаліў XXII армейскі корпус[5]. Адзначыўся ў ходзе ўзяцця Тэруэля[6].

У пачатку 1939 года камандаваў рэспубліканскімі войскамі ў Вальсекільскай наступальнай аперацыі[7]. У канцы вайны падтрымаў пераварот палкоўніка Касада супраць урада Хуана Негрына[8]. Часова прыняў на сябе камандаванне XXII армейскім корпусам[9][10].

У канцы вайны арыштаваны франкістамі. Спачатку ўтрымліваўся ў канцэнтрацыйным лагеры Лос-Альмендрас, а потым пераведзены ў Альбатэру[11]. Пасля апынуўся ў зняволенні ў сталічным замку Санта-Барбара[12]. Ваенна-палявым судом прысуджаны да смяротнага пакарання, але прысуд замянілі 30 гадамі зняволення[3]. Пасля заканчэння Другой сусветнай вайны выйшаў на волю і вярнуўся на малую радзіму.

Крыніцы

правіць
  1. Talón 1988, p. 903.
  2. Díaz Herrera 2005, p. 241.
  3. а б в Alpert 2013, p. 338.
  4. Zaragoza 1983, p. 60.
  5. а б Cancio 2011, p. 115.
  6. Corral 2005, p. 44.
  7. Thomas 1976, p. 935.
  8. Thomas 1976, p. 973.
  9. Romero 1976, p. 279.
  10. VV.AA. 1990, p. 666.
  11. Ayuntamiento de San Isidro: Campo de concentración de Albatera. sanisidro.es.
  12. Juan Ibarrola, Errepublikaren teniente koronela(нявызн.). aiaraldea.eus (18 de julio de 2012). Праверана 14 de enero de 2021.

Літаратура

правіць
  • Alpert, Michael (2013). The Republican Army in the Spanish Civil War, 1936-1939. Cambridge University Press. 
  • Beevor, Antony (2005). La Guerra Civil Española. Barcelona: Crítica. ISBN 8484326653.
  • Cancio, Raúl C. (2011). Fuerzas especiales en la Guerra Civil Española. Madrid: Ministerio de Defensa. 
  • Corral, Pedro (2005). Si me quieres escribir. La batalla de Teruel. DeBolsillo. ISBN 84-9793-626-4
  • Díaz Herrera, José (2005). Los mitos del nacionalismo vasco. De la guerra civil a la secesión. Planeta. 
  • Engel, Carlos (1999). Historia de las Brigadas Mixtas del Ejército Popular de la República. Madrid: Almena. ISBN 84-922644-7-0
  • Juan Navarro, Ramón (2010). Resistir es vencer. El frente de Viver en la Guerra Civil española. Lulu.com. ISBN 978-1-4466-9664-4
  • Maldonado, José M.ª (2007). El frente de Aragón. La Guerra Civil en Aragón (1936–1938). Mira Editores. ISBN 978-84-8465-237-3
  • Malefakis, Edward E. (2006). La Guerra Civil española. Ediciones Santillana. 
  • Romero, Luis (1976). El Final de la guerra. Barcelona: Ed. Ariel. 
  • Talón, Vicente (1988). Memoria de la guerra de Euzkadi de 1936 III. Barcelona. 
  • Thomas, Hugh (1976). Historia de la Guerra Civil Española. Barcelona: Círculo de Lectores. ISBN 9788497598323
  • VV.AA. (1990). Historia general de España y América XVII. La segunda república y la guerra civil. Madrid: Ediciones Rialp. 
  • Zaragoza, Cristóbal (1983). Ejército Popular y Militares de la República, 1936-1939. Barcelona: Ed. Planeta.