Хуахінэ́ (фр.: Huahine) — востраў у групе астравоў Таварыства. Плошча — 75 км². Насельніцтва — 3120 чал. (2017 г.).

Хуахінэ
фр. Huahine
Выгляд з паветра
Выгляд з паветра
Характарыстыкі
Плошча75 км²
Насельніцтва6 075 чал.
Шчыльнасць насельніцтва81 чал./км²
Размяшчэнне
16°45′08″ пд. ш. 151°01′31″ з. д.HGЯO
АкваторыяЦіхі акіян
Краіна
Хуахінэ (Ціхі акіян)
Хуахінэ
Хуахінэ
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія

правіць
 
Карта

Хуахінэ месціцца за 170 км на паўночны захад ад Папеэтэ, адміністрацыйнага цэнтра Французскай Палінезіі. З’яўляецца паверхняй падводнага шчытавога вулкана, які ўтварыўся 2,65 — 2,52 млн гадоў таму. Хуахінэ фактычна складаецца з 2 астравоў, Хуахінэ-Нуі (Вялікі Хуахінэ) і Хуахінэ-Іці (Малы Хуахінэ), якія маюць адзіны базальтавы фундамент. Вузкі праліў паміж імі амаль знікае падчас адліваў. У нашы дні астравы злучае мост. Найвышэйшы пункт — гара Туры (669 м) на востраве Хуахінэ-Нуі.

Хуахінэ атачае працяглы каралавы рыф. Часам на ім сустракаюцца невялікія каралавыя астраўкі моту. Найбуйнейшы з іх Моту-Марымаёра знаходзіцца каля ўсходняга берага Хуахінэ-Іці. Ён утварыўся некалькі стагоддзяў таму ў выніку вырубкі лесу на схілах узвышшаў і наступнай эрозіі. Дажджы змывалі глебу з узвышшаў у акіян, але яна затрымоўвалася рыфам. У выніку складзеная змывамі паверхня Моту-Марымаёра адрозніваецца вялікай урадлівасцю. Астравок шчыльна заселены, на ім вырошчваюць гародніну для камерцыйных патрэб.

На поўначы Хуахінэ-Нуі вылучаецца замкнёная лагуна Фаўна-Нуі (375 га) з саланаватай вадой.

Клімат трапічны вільготны. Яго асаблівасці вызначаюцца сезоннымі пасатамі. Найбольш спякотны і вільготны месяц — люты, калі сярэднядзённая тэмпература вагаецца паміж +25,7 °C і +26,7 °C, а колькасць ападкаў дасягае 185 мм. Сярэднегадавая колькасць ападкаў — 1109 мм.

Прырода

правіць

Прырода Хуахінэ значна зменена чалавекам, тым не меней, ён пакрыты гаямі дрэў, сярод якіх найчасцей сустракаецца какосавая пальма. Тут шмат птушак. Навакольныя воды населены рэдкімі пародамі рыб.

Гісторыя

правіць

Хуахінэ быў населены ў IX ст. выхадцамі з Таіці. На ім захаваліся шматлікія артэфакты перыяду высокага сярэднявечча. У XVII ст. дынастыя правадыроў Хаўмаарэрэ ўсталявала кантроль над абодвума астравамі. У 1769 г., калі Хуахінэ быў адкрыты брытанскай экспедыцыяй на чале з Джэймсам Кукам, знакаміты мараплавец пазнаёміўся з Тэхаапапай, апошняй прадстаўніцай Хаўмаарэрэ. Дзеці ад яе шлюбу з правадыром з Раіятэа склалі асобную дынастыю кіраўнікоў Таматоа.

У 1847 г. пасля няўдалай спробы ўсталяваць французскі пратэктарат было абвешчана незалежнае Каралеўства Хуахінэ. Аднак у 1850 г. уладу ў ім захапіў правадыр Арыматэ Тэўрураі, заснавальнік новай дынастычнай лініі. У 1853 г. ён прыняў асабісты кодэкс законаў, які павінен быў умацаваць манархію. Пры яго пераемніках Хуахінэ трапіў у эканамічную залежнасць ад Францыі. У 1888 г. быў усталяваны французскі пратэктарат. У 1895 г. Каралеўства было канчаткова ліквідавана і далучана да французскіх каланіяльных валоданняў.

Галерэя

правіць

Спасылкі

правіць