Хубсугу́л, Касагол[2] (манг.: Хөвсгөл) — буйное прэснаводнае возера на поўначы Манголіі, побач з мяжой Расіі, самае глыбокае возера ў Манголіі (да 267 м).

Хубсугул
манг.: Хөвсгөл
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 1645 м
Даўжыня 136 км
Шырыня 36,5 км
Плошча 2760 км²
Аб’ём 480,7 (381) км³
Даўжыня берагавой лініі 414[1] км
Найбольшая глыбіня 267 м
Сярэдняя глыбіня 138 м
Басейн
Плошча вадазбору 5300[1] км²
Размяшчэнне
Краіна  Манголія
Хубсугул (Манголія)
Хубсугул
Хубсугул
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Плошча паверхні возера 2620[2] км². Даўжыня 136 км, найбольшая шырыня 36,5 км. Даўжыня берагавой лініі 414[1] км. Аб'ём вады ў возеры — 480,7 (381[1]) км³. Плошча вадазбору 5300[1] км². Берагі пераважна абрывістыя і высокія. У возера ўпадаюць 96 рэк і ручаёў. З Хубсугула выцякае рака Эгійн-Гол (басейн Селенгі). Замярзае са снежня па май. На возеры востраў Далайн (плошча каля 7 км²)[1].

Возера суднаходнае, складовая частка транспартнага шляху з Расіі (Іркуцкая вобласць) у Манголію. Прыстані Хатгал (на поўдні) і Ханх (на поўначы). У раёне Хубсугула адкрыты паклады фасфарытаў.

Зноскі

  1. а б в г д е Хубсугул (озеро) // Сайт «Планета Земля» Geosfera.Org (руск.)
  2. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура правіць

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
  • Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 472. — 538 с. — 100 000 экз. (руск.)

Спасылкі правіць