Свята-Мікалаеўская царква (Вільнюс)
Царква́ перанясе́ння мо́шчаў свяці́целя Мікала́я Цудатво́рцы (літ.: Šv. Nikolajaus Stebukladario palaikų Pernešimo cerkvė) — праваслаўная царква ў Вільні (Літва), адзін з яе найстарэйшых мураваных храмаў. Знаходзіцца ў Старым горадзе на вуліцы Дзіджойі, 12 (Вялікая, літ.: Didžioji g. 12). Помнік архітэктуры мясцовага значэння[1].
Царква | |
Царква перанясення мошчаў свяціцеля Мікалая Цудатворцы | |
---|---|
Vilniaus Šv. Nikolajaus Stebukladario palaikų Pernešimo cerkvė | |
| |
54°40′47,59″ пн. ш. 25°17′19,18″ у. д.HGЯO | |
Краіна | Літва |
Горад | Вільнюс |
Канфесія | праваслаўе |
Епархія | Віленская і Літоўская епархія |
Тып будынка | парафіяльны храм |
Архітэктурны стыль | готыка з элементамі барока і гістарызму |
Дата заснавання | ~1340 |
Будаўніцтва | 1840-я |
Асноўныя даты | |
1350 — перабудова |
|
Статус | ахоўваецца дзяржавай |
Матэрыял | цэгла |
Стан | дзейнічае |
Сайт | orthodoxy.lt/index.php/w… |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Гісторыя
правіцьПаводле падання, першая драўляная царква на месцы цяперашняе з’явілася прыкладна ў 1340 годзе[2]. Меркавана ў ёй былі пахаваны віленскія мучанікі (цяпер знаходзяцца ў царкве Святога Духа). А ўжо ў 1350 Ульяна Цвярская, другая жонка князя Альгерда, загадала ўзвесці новы, мураваны храм, пра што нагадвае таблічка ў адной з капліцаў царквы.
У 1514 занядбаная царква зноў была перабудавана вялікім гетманам Канстанцінам Астрожскім ў гатычным стылі. У 1609 паводле прывілею караля Жыгімонта Вазы была перададзена ўніятам, як і яшчэ адзінаццаць віленскіх храмаў.
У 1740-х царква была цалкам знішчаная пажарам і перабудаваная ў барочным стылі.
У 1839 расійскія ўлады зачынілі мясцовую ўніяцкую парафію і вярнулі храм праваслаўным. З 1845 ён стаў прыходскім.
Пасля здушэння паўстання 1863 года ён быў цалкам перабудаваны ў новавізантыйскім стылі з уласнай ініцыятывы віленскага генерал-губернатара Міхаіла Мураўёва. Абноўленая царква мела стаць чарговым сімвалам расійскага панавання ў месце, стаўшы пятым праваслаўным храмам у Старым горадзе. Злева ад уваходу была прыбудавана капліца ў гонар Св. Міхаіла Архангела, нябеснага заступніка М. Мураўёва. У лістападзе 1866 царква была пераасвечана. Удзел генерал-губернатара ў перабудове царквы быў увекавечаны на мармуровай таблічцы з заходняга боку царквы.
Па II сусветнай вайне царква была зачынена, але ў 1947 рэжым пагадзіўся адчыніць яе. У 1949—1956 была праведзена рэстаўрацыя, а ў 1961 храм стаў прыходскім.
Архітэктура
правіцьЦяперашні храм пабудаваны ў новавізантыйскім стылі з характэрнымі элементамі віленскага барока. Звонку пафарбаваны ў белы колер і розныя адценні ружовага і чырвонага, багата дэкараваны фрызамі і барэльефамі. Вокны паўкруглыя альбо завершаныя спічастыя. Вылучаюцца таксама дэкараваныя падобным чынам бленды (некаторыя з намаляванымі выявамі святых).
Галоўны ўваход у святыню абрамлены сціплым парталам паўкруглых дзвярэй, калідор знаходзіцца пад стрэлападобнай вежай, завершанай залатым крыжам, а дабудаваная ў XIX стагоддзі апсіда завершана купалам, таксама з крыжам. Купал атачае шэраг цыбулепадобных сігнатурак.
Зноскі
- ↑ Pilnas aprašas(літ.) // Duomenų bazė Voruta. — Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2014.
- ↑ Vladas Drėma. Dingęs Vilnius. Vilnius: Vaga, 1991. ISBN 5-415-00366-5. P. 178. (літ.)
Літаратура
правіць- А. А. Виноградов. Путеводитель по городу Вильне. — Вильна, 1908.
- Г. Шлевис. Православные храмы Литвы. — Вильнюс: Свято-Духов монастырь, 2006. — ISBN 9986-559-62-6.
Спасылкі
правіць- Рэестр культурных помнікаў Літвы(недаступная спасылка) (літ.)
- Храм у гонар перанясення мошчаў Святога Мікалая Цудатворцы Архівавана 8 студзеня 2014. (руск.)
- Храмы Вільні Архівавана 13 студзеня 2014. (руск.)