Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Малыя Жухавічы)
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы — праваслаўны храм у в. Малыя Жухавічы Карэліцкага раёна Гродзенскай вобласці.
Славутасць | |
Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы | |
---|---|
![]() | |
53°23′47″ пн. ш. 26°19′10″ у. д.HGЯO | |
Краіна |
![]() |
Вёска | |
Канфесія | БПЦ |
Епархія | Навагрудская епархія |
Дата пабудовы | 1782 год |
![]() |
ГісторыяПравіць
У цэнтры вёскі. Пабудавана ў 1782 годзе з дрэва, перабудавана ў пачатку 20 ст. У 1882 годзе пабудавана драўляная царкоўнапрыходская школа.
АрхітэктураПравіць
Помнік архітэктуры стылю мадэрн. Вырашана працяглым прамавугольным зрубам, які пераходзіць у трохгранную апсіду. З франтальнага боку далучаны вузкі квадратны ў плане прытвор, за якім над галоўным фасадам узвышаецца чатырохгранная шатровая званіца, завершаная макаўкай на гранёным барабане. Такое ж завяршэнне мае апсіда. Гарызантальна ашаляваныя сцены прарэзаны вузкімі прамавугольнымі аконнымі праёмамі ў фігурных разных ліштвах. У дэкоры фасадаў выкарыстаны вуглавыя лапаткі, трохвугольныя сандрыкі, фрызы геаметрычнага арнаментальнага малюнку.
Інтэр'ерПравіць
У малітоўную залу выступаюць хоры на 2 слупах, пад якімі перагародкамі вылучаны бакавыя памяшканні лесвіцы і прасвірні. Апсіда вылучана драўляным іканастасам.
ЛітаратураПравіць
- Праваслаўныя храмы Беларусі: энцыклапедычны даведнік / А. М. Кулагін; [рэдакцыйны савет: Г. П. Пашкоў, Л. В. Календа]. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2007. — 653 с. 2000 экз. ISBN 978-985-11-0389-4.
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Малыя Жухавічы)
- Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Малыя Жухавічы) на сайце Праваслаўная архітэктура Беларусі (бел.)
- Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Малыя Жухавічы) на сайце Radzima.org
- Царква ў гонар Раства Іаана Прадцечы (Малыя Жухавічы) на сайце Глобус Беларусі (руск.)