Царква ў імя Сарака Севастыйскіх мучанікаў (Кастыкі)

Царква ў імя Сарака Севастыйскіх мучанікаў — праваслаўны храм у в. Кастыкі Вілейскага раёна, размешчаны на паўночна-заходняй ускраіне вёскі. Пабудавана з дрэва. Да 1990-х гг. не дзейнічала. Помнік драўлянага народнага дойлідства з элементамі класіцызму.

Праваслаўны храм
Царква ў імя Сарака Севастыйскіх мучанікаў
54°33′59″ пн. ш. 27°19′18″ у. д.HGЯO
Краіна  Беларусь
Вёска Кастыкі
Канфесія Беларуская Праваслаўная Царква
Епархія Маладзечанская епархія
Архітэктурны стыль народнае дойлідства
Дата пабудовы 1756 год
Статус Ахоўная шыльда гісторыка-культурнай каштоўнасці Рэспублікі Беларусь. Гісторыка-культурная каштоўнасць Беларусі, шыфр 613Г000122шыфр 613Г000122
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Спас Уседзяржыцель. 17 ст. 3 царквы 40 пакутнікаў

Архітэктура правіць

Да асноўнага прамавугольнага ў плане аб'ёму далучаны пяцігранная апсіда і бабінец, над якім узвышаецца квадратная ў плане шатровая званіца. Зрубы малітоўнай залы і апсіды пры дапамозе трохвугольных застрэшкаў накрыты агульным дахам. Гарызантальна ашаляваныя бакавыя фасады расчлянёны арачнымі аконнымі праёмамі ў простых ліштвах.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць