Цыборыя каташковая

Цыборыя каташковая (Ciboria amentacea) — від сумчатых грыбоў сямейства Склератыніевыя (Sclerotiniaceae).

Цыборыя каташковая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Ciboria amentacea (Balb.) Fuckel, 1870

Сінонімы
  • Peziza amentacea Balb. (1804)
  • Rutstroemia amentacea (Balb.) P.Karst. (1871)
  • Hymenoscyphus amentaceus (Balb.) W.Phillips (1887)

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  1436307
EOL  154832
MB  183515

Развіваецца на суквеццях вольхі і асіны.

Гіфы міцэлію пранізваюць субстрат і ўтвараюць муміёпадобныя склероцыі, якія па форме нагадваюць леташнія непашкоджаныя каташкі дрэў. Пладовыя целы (апатэцыі) адзіночныя, спачатку закрытыя, потым кубка-, лейка- або сподкападобныя, на доўгай цыліндрычнай ножцы, звонку голыя, гладкія, светлаафарбаваныя; развіваюцца на склероцыі вясною. Сумкі цылідрычна-булавападобныя, 8-споравыя. Сумкаспоры аднаклетачныя, эліпсоідныя або верацёнападобныя, бясколерныя, размешчаныя ў 1—2 рады.

Літаратура правіць