Чайчыцы

пасёлак у Слуцкім раёне

Ча́йчыцы[1] (трансліт.: Čajčycy, руск.: Чайчицы) — пасёлак у Слуцкім раёне Мінскай вобласці. Уваходзіць у склад Рачкавіцкага сельсавета. Меціцца за 19 км на захад ад Слуцка, 117 км ад Мінска.

Пасёлак
Чайчыцы
Краіна
Вобласць
Раён
Сельсавет
Каардынаты
Першая згадка
1897
Насельніцтва
  • 2 чал. (2012)
Часавы пояс
Тэлефонны код
+375 1795
Аўтамабільны код
5
Чайчыцы на карце Беларусі ±
Чайчыцы (Беларусь)
Чайчыцы
Чайчыцы (Мінская вобласць)
Чайчыцы

Геаграфія правіць

Рэльеф раўнінны, на поўначы праходзіць меліярацыйны канал, злучаны з ракой Волка (прыток ракі Морач). Транспартныя сувязі па шашы Слуцк—Брэст, якая праходзіць каля вёскі.

Кароткая вуліца блізкай да шыротнай арыентацыі забудаваная з паўднёвага боку традыцыйнымі драўлянымі сялянскімі сядзібамі[2].

Гісторыя правіць

Чайчыцы вядомыя з 1897 года як засценак у Чапліцкай воласці Слуцкага павета Мінскай губерні, 11 двароў, 80 жыхароў. У 1917 годзе 14 двароў, 82 жыхары[2].

З лютага па снежань 1918 года акупаваныя польскім корпусам Доўбар-Мусніцкага і войскамі Германскай імперыі. Паводле Трэцяй Устаўной граматы ад 25 сакавіка 1918 года ў складзе Беларускай Народнай Рэспублікі. З 1 студзеня 1919 года ў складзе ССРБ. У жніўні 1919 года — ліпені 1920 года і ў кастрычніку—лістападзе 1920 года акупаваныя войскамі Польшчы[2].

З 17 ліпеня 1924 года ў Чырвонаслабодскім раёне Слуцкай акругі БССР. З 20 жніўня 1924 года ў Малышэвіцкім сельсавеце. У 1926 годзе засценак, 15 двароў, 60 жыхароў. З 9 чэрвеня 1927 года па 26 ліпеня 1930 года ў Бабруйскай, з 21 ліпеня 1935 года зноў у Слуцкай акругах. З 20 лютага 1938 года ў Менскай вобласці[2].

У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года па 30 чэрвеня 1944 года акупаваныя войскамі нацысцкай Германіі[2].

З 20 верасня па 8 студзеня 1954 года ў Бабруйскай вобласці. З 8 жніўня 1959 года ў Слуцкім раёне. З 1 снежня 1959 года ў Рачкавіцкім сельсавеце. У 1970 годзе 18 жыхароў. У 1986 годзе 5 гаспадарак, 6 жыхароў[2].

Насельніцтва правіць

  • 1897 — 11 двароў, 80 жыхароў
  • 1917 — 14 двароў, 82 жыхары
  • 1926 — 15 двароў, 60 жыхароў
  • 1970 — 18 жыхароў
  • 1986 — 5 гаспадарак, 6 жыхароў
  • 1999 — 2 жыхары
  • 2010 — 1 жыхар[3]
  • 2012 — 2 гаспадаркі, 2 жыхары[2]

Зноскі

  1. Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
  2. а б в г д е ё Гарады і вёскі Беларусі 2013, с. 412.
  3. Дзяржкартгеацэнтр.(недаступная спасылка)

Літаратура правіць

  • Чайчыцы // Гарады і вёскі Беларусі. Т. 8 : Мінская вобласць, кн. 4 / Т.У. Бялова (галоўны рэдактар) і інш. — Мінск: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 412. — 528 с. — ISBN 978-985-11-0735-9.

Спасылкі правіць