Чорнае (возера, Бярозаўскі раён)

Чорнаевозера ў Бярозаўскім раёне Брэсцкай вобласці ў басейне ракі Жыгулянка (працякае праз возера).

Чорнае
Морфаметрыя
Вышыня над узроўнем мора 143,1 м
Даўжыня 6,4 км
Шырыня 3,4 км
Плошча 17,3 км²
Аб’ём 0,0225 км³
Найбольшая глыбіня 2,5 м
Сярэдняя глыбіня 1,3 м
Басейн
Плошча вадазбору 539 км²
Упадаюць Жыгулянка, ручаі, каналы
Выцякаюць Жугулянка
Размяшчэнне
Краіна  Беларусь
Рэгіён Брэсцкая вобласць
Чорнае (Беларусь)
Чорнае
Чорнае
Чорнае (Брэсцкая вобласць)
Чорнае
Чорнае
Map

Плошча паверхні возера 17,3 км². Даўжыня 6,4 км, найбольшая шырыня 3,4 км. Найбольшая глыбіня 2,5 м, сярэдняя 1,3 м. Плошча вадазбору 539 км².
Катлавіна возера выцягнутая з поўначы на поўдзень Схілы катлавіны вышынёй да 4 метраў. Берагі нізкія, забалочаныя. Плоскае дно возера выслана сапрапелем.
Возера дыстрафіруючае, праточнае. Упадаюць ручаі і каналы, працякае рака Жыгулянка (прыток Ясельды). Возера зарастае па ўсёй плошчы.

У Чорным водзяцца шчупак, акунь, карась, плотка.

Літаратура правіць