Чысцік аднагадовы
Чысцік аднагадовы[3] (Stáchys ánnua) — від аднагадовых травяністых раслін роду Чысцік (Stachys) сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae).
Чысцік аднагадовы | |||||||||||||||||
Батанічная ілюстрацыя Якаба Штурма з кнігі «Deutschlands Flora in Abbildungen», 1796 | |||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||
|
Насенне ўтрымлівае да 37 % эфірнага алею.
Распаўсюджанне і экалогія
правіцьРаспаўсюджаны на ўсёй тэрыторыі Еўропы, у Малой Азіі, Заходняй Сібіры. Натуралізаваўся паўсюдна[4].
Расце на пакладах, як пустазельнае на палях, агародах.
Батанічнае апісанне
правіцьСцёблы простыя ці галінастыя, вышынёй 15-35 см, унізе часта голыя, уверсе коратка апушаныя, пад суквеццем густа апушаныя.
Ніжняе лісце даўгавата-яйкападобнае, у аснаванні клінаватыя, гародчатыя; верхняе — ланцэтнае, вострае, пілаватае, сядзячае.
Суквецце доўгае, каласападобнае, дзве—тры ніжнія калатоўкі расстаўленыя, верхнія збліжаныя; чашачка трохі валасістая, зубцы трохкутна-ланцэтныя, сагнутыя; вяночак бялёса-жоўты, у два разы даўжэй чашачкі, верхняя губа круглявая.
Плод — арэшак шырока-яйкападобны, тупатрохгранны, дробна-ячэісты.
Гаспадарчае значэнне і прымяненне
правіцьЗ канца чэрвеня па жнівень меданосныя пчолы бяруць з кветак чысціка аднагадовага бескаляровы нектар. Кожная расліна падчас цвіцення пры спрыяльных пагодных умовах можа даць да 0,5 г нектара[5].
Класіфікацыя
правіцьВід Чысцік аднагадовы ўваходзіць у род Чысцік (Stachys) падсямейства Lamioideae сямейства Ясноткавыя (Lamiaceae) парадку Ясноткавыя (Lamiales).
яшчэ около 20 семейств (па Сістэме APG II) | яшчэ каля 35 родаў | |||||||||||||||
парадак Ясноткакветкавыя | падсямейства Lamioideae | від Чысцік аднагадовы | ||||||||||||||
аддзел Кветкавыя, ці Пакрытанасенныя | сямейства Ясноткавыя | род Чысцік| | ||||||||||||||
яшчэ 44 парадка кветкавых раслін (па Сістэме APG II) |
яшчэ 7 падсямействаў | яшчэ больш 300 відаў | ||||||||||||||
Сінонімы
правіць- Betonica annua L.
- Betonica annua var. glabra L.
- Betonica annua var. hirsuta L.
- Olisia annua (L.) Fourr.
- Olisia delphinensis Fourr.
- Prasium stachydium E.H.L.Krause
- Sideritis trinervia Gilib.
- Stachys adenocalyx K.Koch
- Stachys annua subsp. annua
- Stachys annua var. maxima K.Koch
- Stachys betonica Crantz
- Stachys micrantha K.Koch
- Stachys neglecta Klok. ex Kossko — Чысцік непрыкметны[6]
- Stachys nervosa Gaterau
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ Паводле сайта GRIN (гл. карку расліны).
- ↑ Абрикосов Х. Н. и др. Чистец // Словарь-справочник пчеловода / Сост. Федосов Н. Ф.. — М.: Сельхозгиз, 1955. — С. 399. Архівавана 7 студзеня 2012.
- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 126. — 160 с. — 2 350 экз.
Літаратура
правіць- Кудрашова М. Г. Чысцік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — 583 с., іл. — 10 000 экз. — С. 357.
- Флора СССР. В 30-ти томах / Начато при руководстве и под главной редакцией акад. В. Л. Комарова; Редактор тома Б. К. Шишкин. — М.—Л.: Издательство Академии Наук СССР, 1954. — Т. XXI. — С. 237. — 703 с. — 3 000 экз.
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. 1121. Stachys annua (L.) L. — Чистец однолетний // Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2004. — Т. 3. Покрытосеменные (двудольные: раздельнолепестные). — С. 154. — ISBN 5-87317-163-7.