Шаблон:Падзеі 12 кастрычніка
- Іспанія, Дзень іспанскай нацыі
- Экватарыяльная Гвінея, Дзень незалежнасці.
- 539 да н.э.: Кір Вялікі трыумфальна ўступіў у заваяваны Вавілон.
- 1398: Паміж ВКЛ і Тэўтонскім ордэнам заключаны Салінскі дагавор, Вітаўт чарговы раз паабяцаў перадаць Жамойць Ордэну.
- 1492: Хрыстафор Калумб адкрыў Амерыку (Дзень Калумба).
- 1506: Жыгімонт Стары каранаваны на вял. кн. літоўскага — умоўны пачатак эпохі Адраджэння ў ВКЛ.
- 1552: Войскі Івана Грознага авалодалі Казанню, Казанскае ханства далучанае да Рускай дзяржавы.
- 1654: Расійскія войскі пасля працяглай аблогі ўзялі горад Дуброўну.
- 1787: Кінбургская бітва, войскі Аляксандра Суворава разбілі туркаў.
- 1920: Абвешчана Сярэдняя Літва, асобнае дзяржаўнае ўтварэнне на тэрыторыі Віленшчыны і Гродзеншчыны.
- 1931: Адбылося афіцыйнае адкрыццё Статуі Хрыста Збавіцеля побач Рыа-дэ-Жанэйра.
- 1967: Здарыліся масавыя беспарадкі ў Слуцку.
- 1994: Нацыянальная зборная Беларусі па футболу атрымала першую перамогу.