Шалёны агурок
Шалёны агурок (Ecballium elaterium) — кветкавая расліна сямейства гарбузовых.
Шалёны агурок | |||||||||||||||||||
![]() | |||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||
|
АпісаннеПравіць
Шматгадовая травяністая расліна. Сцёблы распасцёртыя або ўзыходныя, даўжынёю да 2 м, без вусікаў. Лісце лопасцевае, шурпатае, знізу шаравата-лямцавае. Кветкі жоўтыя, аднадомныя. Плады сакаўныя, эліптычныя, цвёрда-шчаціністыя, даўжынёю 3—6 см, нагадваюць агурок, спелыя лёгка аддзяляюцца ад кветаножкі і выкідваюць праз адтуліну моцны струмень слізі з насеннем (адсюль назва).
РаспаўсюджаннеПравіць
Пашыраны ў Паўднёвай і Усходняй Еўропе, у Цэнтральнай і Заходняй Азіі. Трапляецца на сухіх камяністых схілах, прыморскіх пясках, каля жылля.
ВыкарыстаннеПравіць
Лекавая расліна. Вялікія дозы соку пладоў выклікаюць атручэнне.
Зноскі
- ↑ Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
- ↑ Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
ЛітаратураПравіць
- Траццякоў Дз. Шалёны агурок // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 17: Хвінявічы — Шчытні. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17), ISBN 985-11-0035-8.
На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |