Таццяна Іванаўна Шамякіна

беларуская літаратуразнаўца, крытык (нар. 1948)
(Пасля перасылкі з Шамякіна Т.)

Тацця́на Іва́наўна Шамя́кіна (нар. 8 кастрычніка 1948, Мінск) — беларуская крытык, літаратуразнаўца, перакладчыца. Доктар філалагічных навук (2001).

Таццяна Іванаўна Шамякіна
Дата нараджэння 8 кастрычніка 1948(1948-10-08) (76 гадоў) ці 1948[1]
Месца нараджэння
Грамадзянства
Бацька Іван Шамякін
Род дзейнасці літаратуразнаўца, перакладчыца, літаратурная крытык, выкладчыца ўніверсітэта, літаратар
Навуковая сфера літаратуразнаўства[2], літаратурная крытыка[2], перакладніцтва[d][2] і фальклор[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
  • прафесар[d]
Альма-матар
Член у
Прэміі
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Біяграфія

правіць

Нарадзілася ў сям’і пісьменніка Івана Шамякіна. Скончыла філалагічны факультэт Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта (1971) і аспірантуру пры гэтым універсітэце (1974). З 1974 года — выкладчык, з 1982 года — дацэнт кафедры беларускай літаратуры ўніверсітэта.

Сябра Саюза беларускіх пісьменнікаў з 1983 года, пасля 2006 года перайшла ў Саюз пісьменнікаў Беларусі[3].

Навуковая дзейнасць

правіць

Даследуе беларускую міфалогію ў кантэксце сусветнай, у сувязі з літаратурай і фальклорам, праблемы сучаснай беларускай прозы, асаблівасці стылю беларускіх пісьменнікаў (Якуба Коласа, Алены Васілевіч, Івана Пташнікава, Аляксея Карпюка, Міхася Стральцова, Івана Чыгрынава і інш.). Аўтар манаграфій «На лініі перасячэння» (1981), «Беларуская класічная літаратура і міфалогія» (2001). Суаўтар падручнікаў па беларускай літаратуры для школ з паглыбленым і профільным вывучэннем беларускай літаратуры, ліцэяў, каледжаў, гімназій і ВНУ.

Творчасць

правіць

Аўтар кнігі літаратурнай крытыкі «На лініі перасячэння» (1981). Пераклала на рускую мову аповесці Івана Шамякіна «Гандлярка і паэт» (Масква, 1977), «Драма» (часопіс «Нёман», 1989), п’есу «Залаты медаль» (пастаўлена ў 1980), раманы «Вазьму твой боль» (Масква, 1980), «Петраград — Брэст» (Масква, 1985), «Зеніт» (Масква, 1988).

Узнагароды

правіць

Лаўрэатка прэміі «Залаты купідон» (2010).

Выбраная бібліяграфія

правіць
  • Міфалогія Беларусі. — Мн., 2000.
  • Міфалогія і беларуская літаратура: нарысы і эсэ. — Мн., 2008. ISBN 978-985-02-0925-2

Зноскі

  1. Identifiants et RéférentielsABES, 2011. Праверана 6 жніўня 2024.
  2. а б в г Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Узнагароджаны прадстаўнікі грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі». dompressy.by (29 снежня 2018).

Літаратура

правіць