Шахдарынскі хрыбет

Шахдары́нскі хрыбет[1] — горны хрыбет у Таджыкістане, на паўднёвым захадзе Паміра, у Горна-Бадахшанскай аўтаномнай вобласці. З’яўляецца водападзелам рэк Шахдара і Пяндж.

Шахдарынскі хрыбет
30°10′ пн. ш. 72°00′ у. д.HGЯO
Краіна
РэгіёнГорна-Бадахшанская аўтаномная вобласць
Горная сістэмаПамір 
Даўжыня20 км
Шырыня60 км
Вышыня6726 м 
Шахдарынскі хрыбет (Таджыкістан)
Шахдарынскі хрыбет
Шахдарынскі хрыбет (Азія)
Шахдарынскі хрыбет

Складаецца з Ішкашымскага, накіраванага ў мерыдыянальным напрамку, і ўласна Шахдарынскага хрыбтоў. Ва ўсходняй частцы Шахдарынскі хрыбет пераходзіць у Ваханскі. Даўжыня Шахдарынскага хрыбта каля 100[1] км. Хрыбет складзены пераважна з гнейсаў, амфібалітаў і іншых метамарфічных горных парод. Рэльеф пераважна высакагорны. Вышыні да 6726 м (пік Карла Марса). На схілах хрыбта стэпы і лугастэпы. Маюцца ледавікі, агульная плошча якіх складае каля 270 км².

Найбольш высокія горныя вяршыні хрыбта: пік Карла Марса (6726 м), пік Маякоўскага (6096 м), пік Энгельса (6510 м).

Зноскі

  1. а б Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць