Шаўл Юдзіч Валь (Саўл Кацнеленбоген) (Вал, Вол, Saul Wahl) — паводле падання літоўскіх яўрэяў, быў абраны на адну ноч польскім каралём, пасля смерці Стэфана Баторыя.

Шаўл Юдзіч Валь
Нараджэнне 1541[1]
Смерць 1617
Бацька Samuel Judah Katzenellenbogen[d]
Веравызнанне іўдаізм

Валь сапраўды жыў у Брэсце ў часы Жыгімонта III, які любіў яго, у 1589 годзе дазволіў яму звацца каралеўскім слугой і выдаў па хадайніцтве Валя некалькі ільгот («прывілеяў») для яўрэяў Літвы. Валь пабудаваў у Брэсце сінагогу і змясціў у ёй надпіс: «Шаўл Юдзіч, які мае ўладу, паставіў гэтую сінагогу ў памяць жонкі сваёй Дворы". Гэты надпіс і мог паслужыць крыніцай легенды.

Каро у сваім "Interregnum Polens im J. 1587" дапушчае магчымасць, што п'яная шляхта жартам магла на адну ноч выбраць багатага і ўшанаванага усімі габрэя Валя польскім каралём. Паводле легенды, Валь на працягу кароткачасовага свайго валадарання выдаў некалькі прывілеяў для яўрэяў Польшчы. Па меркаванні прафесара Бершадскага, Валь ў легендзе адлюстроўвае вобраз Жыгімонта III, які надзяліў ў рэчаіснасці яўрэяў тым, што легенда прыпісвае Валю. Нашчадкам гэтага Валя лічыцца барон дэ Вормс, статс-сакратар ў кабінеце лорда Солсберы.

Зноскі

  1. Deutsche Nationalbibliothek Record #134193814 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. Catalog of the German National Library Праверана 2 мая 2023.