Шкавілаўка
Шка́вілаўка[1] (трансліт.: Škavilaŭka, руск.: Шкавиловка) — вёска ў Пухавіцкім раёне Мінскай вобласці, на рацэ Свіслач. Уваходзіць у склад Турынскага сельсавета.
Вёска
Шкавілаўка
|
Гісторыя
правіцьДа скасавання прыгоннага права вёска адносілася да маёнтка Любін, уласнасць Пялікшы, у Ігуменскім павеце Мінскай губерні[2]. На карце 1860 года пазначана як Калонія, было 5 двароў[3]. Пасля 1861 года ў Кліноцкай воласці Ігуменскага павета.
З канца лютага 1918 года тэрыторыя акупаваная войскамі Германскай імперыі. 25 сакавіка 1918 года згодна з Трэцяй Устаўной граматай абвешчана часткай Беларускай Народнай Рэспублікі. У снежні 1918 года занята Чырвонай Арміяй, з 1 студзеня 1919 года ў адпаведнасці з пастановай І з’езда КП(б) Беларусі яна ўвайшла ў склад Савецкай Беларусі, з 27 лютага 1919 года — у ЛітБел ССР. У час польска-савецкай вайны ў жніўні 1919 — ліпені 1920 гадоў пад акупацыяй Польшчы (Мінская акруга ГУУЗ).
З 31 ліпеня 1920 года ў Беларускай ССР.
У Другую сусветную вайну з канца чэрвеня 1941 года да пачатку ліпеня 1944 года пад акупацыяй Германіі. У час вайны непадалёк ад вёскі ва ўрочышчы Крыжыкі базіраваўся савецкі партызанскі атрад М. Джагарава (з 1943 года атрад «Камсамол») 1-й Мінскай партызанскай брыгады. У жніўні 1943 года і сакавіку 1944 года ў ходзе нямецкіх карных аперацый вёску спальвалі, было забіта 11 жыхароў[4].
Пасля вайны вёска адноўлена.
Насельніцтва
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ Назвы населеных пунктаў Рэспублікі Беларусь: Мінская вобласць: нарматыўны даведнік / І. А. Гапоненка, І. Л. Капылоў, В. П. Лемцюгова і інш.; пад рэд. В. П. Лемцюговай. — Мн.: Тэхналогія, 2003. — 604 с. ISBN 985-458-054-7. (DJVU)
- ↑ Дапаможнік . Архівы Беларусі.
- ↑ Лист 16-7 c привязкой, Ланичи. Трехверстовка, Военно-топографическая карта Шуберта. . www.etomesto.ru. Праверана 20 лістапада 2024.
- ↑ Поиск - Белорусские деревни, сожжённые в годы Великой Отечественной войны . db.narb.by. Праверана 20 лістапада 2024.
- ↑ Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) 1924, с. 96.
- ↑ Belarus . pop-stat.mashke.org. Праверана 26 красавіка 2024.
Літаратура
правіць- Шкавілаўка // Гарады і вёскі Беларусі: Энцыклапедыя. Т. 8: Мінская вобласць, кн. 4 / рэдкал.: Т. У. Бялова (дырэктар) і інш. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2013. — С. 197. — 2 000 экз. — ISBN 978-985-11-0735-9.
- Памяць: Пухавіцкі раён: Гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / Укл. А. А. Прановіч; Рэдкал.: А. М. Карлюкевіч і інш.. — Мінск: Беларусь, 2003. — 749 с. — ISBN 985-01-0251-9.
- Список населенных мест Б.С.С.Р. (б. Минской губернии) / Центральное Статистическое Бюро Б.С.С.Р.. — Минск: Белтрестпечать, 1924.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы пакуль няма медыяфайлаў па тэме, але Вы можаце загрузіць іх