Шэвалежэ́ры (фр.: chevau-légers, ад chevaux — конь і léger — лёгкі, жвавы) — від лёгкай кавалерыі ў арміях еўрапейскіх краін у канцы XVXIX стст. для разведкі, пошукаў, рэйдаў у тыл праціўніка і інш. Першыя падраздзяленні з'явіліся ў Францыі ў 1498 годзе, потым у Аўстрыі і германскіх дзяржавах. Ў XVIXVII стст. ствараліся палкі шэвалежэраў, якія захаваліся ў Баварыі і Італіі да канца XIX ст.

Шэвалежэр Напалеона, 1811 - 1815

Лёгкую нерэгулярную кавалерыю на ўзор шэвалежэраў арганізаваў у пачатку XVII ст. адзін з военачальнікаў Вялікага Княства Літоўскага А. Ю. Лісоўскі.

Літаратура правіць