Эдуард Ашэравіч Казачкоў
Эдуард Ашэравіч Казачкоў (нар. 1933, г. Гомель) — беларускі кампазітар, ваенны дырыжор. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1985).
Эдуард Ашэравіч Казачкоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 5 кастрычніка 1933 (91 год) ці 1933 |
Месца нараджэння | |
Краіна | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Педагог | Анатоль Васільевіч Багатыроў |
Прафесіі | дырыжор, кампазітар, ваенны дырыжор |
Узнагароды |
Біяграфія
правіцьСкончыў у 1957 годзе Маскоўскі інстытут ваенных дырыжораў, у 1967 годзе — Беларускую кансерваторыю па класе А. Багатырова. У 1969—1987 гадах ваенны дырыжор Групы савецкіх войск у Чэхаславакіі, у Хабараўску.
Член Беларускага саюза кампазітараў з 1973 года.
Творчасць
правіцьДля яго творчасці характэрна апора на класічныя традыцыі. Сярод твораў: оперы для дзяцей, музычнай камедыі і казкі; вакальна-сімфанічныя (у т.л. араторыя «Не! Nein! No pasaran!», 1984; кантата «Акварэлі», 1976), камерна-інструментальныя і камерна-вакальныя творы; харавая сюіта «Поры года» (1980) і канцэрт на народныя словы (1988); духавая музыка; песні; апрацоўкі беларускіх народных песень і інш.
Літаратура
правіць- Казачкоў Эдуард Ашэравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — 604 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).