Эдуард Вэйдэнбаўм
Эдуард Вэ́йдэнбаўм (лат.: Eduards Veidenbaums; 3 кастрычніка 1867, хутар Глазніекі, Прыекульская воласць, Вендэнскі павет, Ліфляндская губерня, Расійская імперыя, цяпер Цэсіскі раён, Латвія — 24 мая 1892) — латышскі паэт.
Эдуард Вэйдэнбаўм | |
---|---|
лат.: Eduards Veidenbaums | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1867[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 24 мая 1892[1] (24 гады) |
Месца смерці |
|
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменнік |
Кірунак | паэзія і проза |
Мова твораў | латышская мова |
Дэбют | 1880 |
![]() |
У 1887—1892 гадах вучыўся ў Дэрпцкім (Тартускім) універсітэце. Памёр у час выпускных экзаменаў.
ТворчасцьПравіць
Адзін з найбольш папулярных паэтаў у асяроддзі па-рэвалюцыйнаму настроенай інтэлігенцыі і рабочых Латвіі 1890-х гадоў. У паэзіі Вэйдэнбаўм — крытыка буржузнай маралі і рэлігіі, рэакцыйных тэндэнцый латышскай літаратуры, думкі пра хуткацечны час і несправядлівасці жыцця, услаўленне дружбы, хараства прыроды.
Вершы Вэйдэнбаўма распаўсюджваліся ў рукапісах. У 1908 годзе пісьменнік Э. Трэйман-Зваргуліс выдаў зборнік яго твораў, за што быў зняволены ў турму.
Пісаў нарысы па пытаннях палітэканоміі, права, па механіцы. Перакладаў на латышскую мову творы Гарацыя, Ф. Шылера.
Зноскі
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France Eduards Veidenbaums // data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011.
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 4: Варанецкі — Гальфстрым / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 4. — 480 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 4).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эдуард Вэйдэнбаўм