Эдуард Ашэравіч Казачкоў

(Пасля перасылкі з Эдуард Казачкоў)

Эдуард Ашэравіч Казачкоў (нар. 1933, г. Гомель) — беларускі кампазітар, ваенны дырыжор. Заслужаны дзеяч культуры БССР (1968), заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР (1985).

Эдуард Ашэравіч Казачкоў
Дата нараджэння 5 кастрычніка 1933(1933-10-05) (91 год) ці 1933
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Анатоль Васільевіч Багатыроў
Прафесіі дырыжор, кампазітар, ваенны дырыжор
Узнагароды
Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Заслужаны дзеяч мастацтваў РСФСР Заслужаны дзеяч культуры Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1957 годзе Маскоўскі інстытут ваенных дырыжораў, у 1967 годзе — Беларускую кансерваторыю па класе А. Багатырова. У 1969—1987 гадах ваенны дырыжор Групы савецкіх войск у Чэхаславакіі, у Хабараўску.

Член Беларускага саюза кампазітараў з 1973 года.

Творчасць

правіць

Для яго творчасці характэрна апора на класічныя традыцыі. Сярод твораў: оперы для дзяцей, музычнай камедыі і казкі; вакальна-сімфанічныя (у т.л. араторыя «Не! Nein! No pasaran!», 1984; кантата «Акварэлі», 1976), камерна-інструментальныя і камерна-вакальныя творы; харавая сюіта «Поры года» (1980) і канцэрт на народныя словы (1988); духавая музыка; песні; апрацоўкі беларускіх народных песень і інш.

Літаратура

правіць