Эдуард Мікалаевіч Арцем’еў
Эдуард Мікалаевіч Арцем’еў (руск.: Эдуард Николаевич Артемьев; 30 лістапада 1937, г. Новасібірск — 29 снежня 2022) — рускі кампазітар. Заслужаны дзеяч мастацтваў Расіі (1985).
Эдуард Мікалаевіч Арцем’еў | |
---|---|
руск.: Эдуард Артемьев | |
![]() | |
Асноўная інфармацыя | |
Дата нараджэння | 30 лістапада 1937[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 29 снежня 2022[2] (85 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Краіна | |
Дзеці | Artemiy Artemiev[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Музычная дзейнасць | |
Прафесіі | кампазітар, кінакампазітар |
Інструменты | клавішныя музычныя інструменты[d] |
Жанры | электронная музыка і музыка да фільма[d] |
Прэміі | |
Узнагароды | |
![]() |
Творчасць
правіцьСкончыў Маскоўскую кансерваторыю (1960). У творчасці шырока выкарыстоўвае серыйную тэхніку, алеаторыку, электронную музыку. Сярод твораў: араторыя «Я забіты пад Ржэвам» на словы А. Твардоўскага (1963), кантата «Рытуал» (1980), сімфонія «Пілігрымы» (1985); электронная музыка — «Мазаіка Венецыі», «Варыяцыі на адзін тэмбр», «Сем варот у свет Саторый»; вакальна-інструментальны цыкл «Цяпло зямлі»; музыка да кінафільмаў (больш за 80).
Прэміі і ўзнагароды
правіцьДзяржаўная прэмія Расіі імя братоў Васільевых, 1988.
Зноскі
правіць- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 13 кастрычніка 2015.
- ↑ https://mel.fm/amp/novosti/8509213-umer-kompozitor-eduard-artemyev
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).