Эжэн Карпеза
Эжэн Луі Карпеза (фр.: Eugène Louis Carpezat, 4 лістапада 1833, Парыж — 26 лютага 1912, Парыж) — французскі сцэнограф Прыгожай эпохі (фр.: Belle Époque).
Эжэн Карпеза | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 лістапада 1833[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 26 лютага 1912[2] (78 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | тэатральны дызайнер, сцэнограф |
![]() |
Біяграфія
правіцьКарпеза быў сынам вытворцаў ліманаду Клода Франсуа Карпеза і Жаклін Каню. Вырашыўшы зрабіць кар’еру ў выяўленчым і дэкаратыўным мастацтве, Карпеза вучыўся ў вядомага мастака-сцэнографа Шарля-Антуана Камбона .
У 1871 годзе Эжэн Карпеза ўдзельнічаў у распрацоўцы «Сюіты Бінанта », серыі карцін са сцэнамі цывільнага і ваеннага жыцця Парыжа.[5]
У 1875 годзе Карпеза стварыў прафесійную асацыяцыю з калегам-сцэнографам Жазефам-Антуанам Лавастрам, каб пераняць майстэрню Камбона пасля яго смерці. Разам, Карпеза і Лавастр распрацавалі некаторыя з вызначальных парыжскіх пастановак, або іх часткі, як гэта было прынята ў канцы 1870-х і пачатку 1880-х гадоў: сусветныя прэм’еры опер «Лакмэ» Л. Дэліба (1883), «Паліёкт » (1878) і «Даніна Заморы » (1881) Ш. Гуно, «Кароль Лахорскі » Ж. Маснэ (1877), «Генрых VIII » К. Сен-Санса (1883), «Аіда» Дж. Вердзі (прэм’ера оперы, 1880), і «Міхаіл Строгаў » Ж. Верна (тэатральная экранізацыя, 1880).
З 1876 па 1909 год Эжэн Карпеза быў адным з афіцыйных дэкаратараў Оперы, працуючы самастойна або ў супрацоўніцтве з Ж.-Б. Лавастрам , А. Рубэ і Ф. Шаперонам. Ён таксама рабіў дэкарацыі для іншых парыжскіх тэатраў, у прыватнасці для Апера-Камік («Мірэйль » Ш. Гуно, «Манон» і «Вертэр» Ж. Маснэ), тэатра ле Варыет, тэатра дэ ла Порт Сен-Мартэн, тэатра ла Гетэ («Ірадыяда» Ж. Маснэ), тэатра ле Буф-Парыж, тэатра Athénée, тэатра Франсез.[6]
У Мадрыдзе Эжэн Карпеза упрыгожваў залы Сарсуэлы, а для тэатра гэтага горада зрабіў дэкарацыі да опер «Прарок », «Гугеноты », «Норма » і інш.[6]
Пасля смерці Жазефа-Антуана Лавастра ў 1883 годзе Карпеза і малодшы Лавастр (Жан-Батыст) зноў аб’ядналі дзве майстэрні, і гэтае аб’яднанне працягвалася да смерці Лавастра.[6]
Эжэн Карпеза атрымаў ганаровы дыплом на Сусветнай выстаўцы 1878 года. На Сусветнай выстаўцы 1889 года быў узнагароджаны Гран-пры і названы кавалерам Ганаровага легіёна. Быў членам камісіі па арганізацыі канферэнцыі тэатральнага мастацтва на Сусветнай выстаўцы 1900 года.
У сваёй майстэрні на бульвары дэ ла Вілет, 50, Карпеза навучаў многіх вядомых сцэнічных дызайнераў: Амбруаз Белюа, Леон Бушэ, Франсуа Карпеза (яго сын і пераемнік), Дэмажэ, Альбер Дзюбоск , Алегер Жуньент-і-Санс, Люсьен Жусам , Аліўе Марэшаль, Жорж Мува , Эжэн Марсіяль Сімас і Віктор Ламорт.
Эжэн Карпеза памёр на 79-м годзе жыцця, як паведамляецца, «састарэлы, самотны і прыгнечаны з-за таго, што больш не атрымліваў камісій ад вялікіх тэатраў».[7] Пахаваны ў сямейнам склепе на могілках Манпарнас.
Творы, якія захаваліся
правіцьКарпеза працаваў пераважна на незалежнай камерцыйнай аснове і да нас дайшло адносна няшмат яго арыгінальных дэкарацый і мадэляў. Напрыклад, усе макеты Карпеза для тэатра Оперы захоўваюцца ў Бібліятэцы-музеі оперы ; наадварот, практычна ніякія матэрыялы не сведчаць аб багатай дзейнасці Карпеза ў іншых месцах у Францыі і за яе межамі. Тым не менш, шматлікія фатаграфіі работ Карпеза даступныя ў ілюстраваных перыядычных выданнях, такіх як Le théâtre , L’Art du théâtre і Comœdia illustré , а маштабны артэфакт творчасці Карпеза захаваўся ў якасці намаляванага спектакля ў тэатры да Пас (Theatro da Paz) у Белене.
Бібліяграфія
правіць- Germain Bapst, Essai sur l’histoire du théâtre: la mise en scène, le décor, le costume, l’architecture, l’éclairage, l’hygiène (Paris: Hachette, 1893), 617—618.
- Silvio D’Amico and Francesco Savio, eds., Enciclopedia dello spettacolo (Rome: Le Maschere, 1954-68), III, 94.
- Bruno Forment, Zwanenzang van een illusie: de historische toneeldecors van de Schouwburg Kortrijk (Kortrijk: Koninklijke Geschied- en Oudheidkundige Kring Kortrijk, 2015), 13-14.
- Pauline Girard, ‘L’évolution stylistique des décors à l’Opéra de Paris de 1863 à 1907’, in L’envers du décor à la Comédie-Française et à l’Opéra de Paris au XIXe siècle, ed. Catherine Join-Diéterle et al. (Montreuil: Gourcuff Gradenigo, 2012), 156—167.
- Arthur Pougin, ‘Décors et décorateurs’, Revue d’art dramatique 33 (1894), 65-84: 80.
- Various Authors, L’art théâtral. Congrès international de 1900 tenu à l’Exposition universelle au Palais des Congrès du 27 au 31 juillet 1900 (Paris: Pariset, 1901).
- Nicole Wild, Décors et costumes du XIXe siècle. Tome II: théâtres et décorateurs (Paris: Bibliothèque nationale de France-Département de la Musique, 1993), 291.
Зноскі
- ↑ Eugène Louis Carpezat // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б , Eugène Louis Carpezat // Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б http://www.artlyriquefr.fr/personnages/Carpezat%20Eug%C3%A8ne.html
- ↑ Annuaire prosopographique : la France savante / пад рэд. B. Delmas, R. Mathis — 2009.
- ↑ " 36 épisodes du siège de Paris : l'énigme de la suite Binant ", In: Le Bulletin de l’antiquaire, du brocanteur et des galeries, n° 698, janvier 2020, pp.16-18.
- ↑ а б в Décors et costumes du XIXe de Nicole Wild
- ↑ Adrien Bernheim, ‘Un grand décorateur’, Le Figaro, 4 March 1912.
Спасылкі
правіць- Макеты Карпеза для тэатра на сайце Gallica