Элвін Тофлер
Элвін (Алвін) Тофлер (англ.: Alvin Toffler; 4 кастрычніка 1928, Нью-Ёрк, ЗША — 27 чэрвеня 2016, Лос-Анджэлес, ЗША[6]) — амерыканскі сацыёлаг і футуролаг, адзін з аўтараў канцэпцыі постіндустрыяльнага грамадства.
Элвін Тофлер | |
---|---|
англ.: Alvin Toffler | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 4 кастрычніка 1928[1][2][…] |
Месца нараджэння | Нью-Ёрк, ЗША |
Дата смерці | 27 чэрвеня 2016[3][4][…] (87 гадоў) |
Месца смерці | Лос-Анджэлес, ЗША |
Пахаванне | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Heidi Toffler[d] |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст, пісьменнік, футуролаг |
Гады творчасці | з 1970 года |
Кірунак | футуралогія |
Мова твораў | англійскі |
Дэбют | «Футурашок» (1970) |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Афіцыйны сайт | |
![]() |
У яго асноўных працах праведзены тэзіс пра тое, што чалавецтва пераходзіць да новай тэхналагічнай рэвалюцыі, гэта значыць на змену першай хвалі (аграрнае грамадства) і другой (індустрыяльнае грамадства) прыходзіць новая, вядучая да стварэння (звышіндустрыяльнага) інфармацыйнага, або постіндустрыяльнага грамадства. Элвін Тофлер папярэджваў пра новыя цяжкасці, сацыяльныя канфлікты і глабальныя праблемы, з якімі сутыкнецца чалавецтва на зломе XX і XXI стагоддзяў.
Быў рэдактарам папулярнага часопіса Fortune. Першая кніга Тофлера была прысвечана развіццю тэхналогій і іх уплыву на грамадства. Затым ён падрабязна даследаваў зваротную рэакцыю грамадства на гэты феномен і змены ў грамадстве. Змест апошняй працы Элвіна Тофлера — моц ваенных тэхналогій, зброі, тактыка-стратэгічнага планавання і капіталізму ў XXI стагоддзі.
Быў жанаты з Хайдзі Тофлер, якая таксама была футуролагам і сааўтарам шматлікіх кніг Элвіна.
Элвін Тофлер памёр у сне 27 чэрвеня 2016 года ў сваім доме ў Лос-Анджэлесе на 88-м годзе жыцця[7].
Зноскі
- ↑ Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
- ↑ Alvin Toffler // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alvin Toffler, ‘Future Shock’ Adviser to Leaders, Dies at 87 // Bloomberg News — Нью-Ёрк: 2016.
- ↑ Schneider K. Alvin Toffler, Author of ‘Future Shock,’ Dies at 87 // The New York Times / J. Kahn — Manhattan: New York Times Company, A. G. Sulzberger, 2016. — ISSN 0362-4331; 1553-8095; 1542-667X Праверана 22 ліпеня 2016.
- ↑ а б NNDB — 2002.
- ↑ "Alvin Toffler, author of best-selling ‘Future Shock’ and ‘The Third Wave,’ dies at 87, Washington Post, June 29, 2016
- ↑ Jill Leovy. Alvin Toffler, author of 1970 bestseller 'Future Shock,' dies at 87 . Los Angeles Times (29 чэрвеня 2016). Праверана June 30, 2016.
Літаратура
правіць- Дубянецкі С. Ф. Тофлер Алвін // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 494. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- То́флер Алвин // Т. 26. Тихоходки — Ульяново. — М. : Советская энциклопедия, 1977. — С. 126. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- То́флер Алвин // Философский энциклопедический словарь / Гл. редакция: Л. Ф. Ильичёв, П. Н. Федосеев, С. М. Ковалёв, В. Г. Панов. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — С. 670. — 840 с. — 150 000 экз. (руск.)
Спасылкі
правіць- Афіцыйны сайт Архівавана 27 красавіка 2016.