Элені Глікадзі-Арвелер
Элені Глікадзі-Арвелер (грэч. Ελένη Γλύκατζη-Αρβελέρ, фр.: Hélène Ahrweiler; 29 жніўня 1926, Афіны, Каралеўства Грэцыя) — грэчаскі гісторык-візантыніст і ўніверсітэцкі прафесар. З’яўляецца першай кабетай, якая ўзначаліла факультэт гісторыі ўніверсітэта Сарбона ў 1967 годзе і стала першай кабетай рэктарам гэтага ўніверсітэта за 700 гадоў яго гісторыі, у 1976 году. У 2008 годзе падчас тэлевізійнага шоу «Вялікія грэкі» ўвайшла ў сотню вялікіх грэкаў усіх часоў, пад нумарам 86. Увайшла ў Спіс Паслоў добрай волі ЮНІСЕФ.
Элені Глікадзі-Арвелер | |
---|---|
грэч. Ελένη Γλύκατζη | |
![]() | |
Дата нараджэння | 29 жніўня 1926[1] (98 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | візантыніст, гісторык, прафесар універсітэта |
Навуковая сфера | візантыністыка[3] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар[d][4] (1966) |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды | |
![]() |
Біяграфія
правіцьНарадзілася ў Афінах 29 жніўня 1926 года ў сям’і грэчаскіх уцекачоў з Малой Азіі. Сямейнае паходжанне шмат у чым вызначыла яе далейшыя цікавасці як гісторыка. Скончыла Філасофскі факультэт (Афінскі ўніверсітэт). У гады патройнай германа-італа-балгарскай акупацыі Грэцыі ўзяла ўдзел у Супраціве, у шэрагах Нацыянальнай Усёгрэчаскай Арганізацыі Моладзі (ЭПОН), у адным вочку з, сталым вядомым надалей, грэчаскім кампазітарам Манасам Хадзідакісам. Па завяршэнні навукі працавала даследчыкам у Цэнтры Малаазійскіх даследаванняў. Пераехала ў Парыж у 1953 году для працягу навукі ў École pratique des hautes études, дзе атрымала ступень доктара гісторыі. Праз 2 гады знаходжання ў Францыі была прынята ў Нацыянальны цэнтр навуковых даследаванняў Францыі (CNRS). У 1964 годзе атрымала тытул дырэктара Цэнтра і ў 1967 годзе прафесара Сарбоны, адначасна атрымала тытул Docteur des Lettres. Была дырэктарам Цэнтра Гісторыі і Культуры Візантыі і Хрысціянскай археалогіі.
У 1970—1973 гг. Універсітэт Парыж 1 Пантэон-Сарбона, абраў яе на пост намесніка рэктара, а ў 1976—1981 гг. на пост рэктара. Арвелер стала першай кабетай на гэтым пасту за ўсю гісторыю ўніверсітэта.
Тут яна пазнаёмілася і выйшла замуж за афіцэра французскай арміі Жака Арвелера, з якім нарадзіла адну дачку[6].
У 1982 годзе, прэзідэнт Францыі Франсуа Мітэран прызначыў яе рэктарам Парыжскай Акадэміі і канцлерам усіх Парыжскіх універсітэтаў. На гэтым пасту Элені Арвелер заставалася да 1989 года. З лютага 1989 года па жнівень 1991 года, яна была прызначана прэзідэнтам у Цэнтр Пампіду.
З’яўляецца, апроч іншага, прэзідэнтам Камітэта этыкі, пры Нацыянальным цэнтры навуковых даследаванняў (Францыя), Еўрапейскага Культурнага Цэнтра Дэльфы (Грэцыя) і ганаровым прэзідэнтам Міжнароднай асацыяцыі Візантыйскіх даследаванняў.
Яе працы галоўным чынам ставяцца да вобласці візантыністыкі. Сярод самых значных яе прац варта адзначыць «Даследаванні пра кіраванне Візантыйскай імперыі ў 9-м і 10-м стагоддзях» (1960), «Візантыя і мора» (1966), «Даследаванні пра арганізацыю кіравання і грамадскую структуру Візантыі» (1971), «Візантыя, краіна і тэрыторыі» (1976), «Палітычная Ідэалогія Візантыйскай Імперыі» (1976)[7], «Візантыйская Геаграфія», «Гістарычная геаграфія міжземнаморскага свету». Арвелер вядомая сваімі ліберальнымі паглядамі і паглядамі на волю выяўлення ідэй. Як яна сама заявіла ў адным са сваіх інтэрв’ю : «Я ніколі не дазволіла, быўшы прэзідэнтам універсітэта Сарбоны, уваход ва ўстанову паліцыянта без маёй асабістай прысутнасці».
Элені Глікадзі-Арвелер лічыцца сёння адной з самых выбітных універсітэцкіх асоб, асабліва ў візантыністыцы, з вялікім лікам лекцый і выступаў у Грэцыі і за яе межамі. Сярод яе кніг таксама адзначаны «Смірна паміж дзвюма турэцкімі акупацыямі» (1975), «Дыяспара ў Візантыі» (1995), «Стварэнне Еўропы» (2000), «Чаму Візантыя» (2010)[8].
Узнагароды і ганаровыя званні
правіцьАрвелер з’яўляецца членам-карэспандэнтам наступных акадэмій: Брытанская акадэмія, Афінская акадэмія навук, Berlin-Brandenburg Academy of Sciences and Humanities, Балгарская акадэмія навук, і асацыяваным членам Каралеўскай Акадэміі навук і мастацтваў Бельгіі. Арвелер носіць шэраг ганаровых навуковых ступеняў, і атрымала наступныя ўзнагароды-званні ад французскага ўрада:
- Ордэн Ганаровага легіёна — камандор
- Ордэн «За заслугі» — камандор
- Ордэн Акадэмічных пальмаў — камандор
- Ордэн Мастацтваў і літаратуры — камандор
Таксама ў 1984 годзе Арвелер была ўзнагароджана Алімпійскім ордэнам[9].
Зноскі
- ↑ Helene Ahrweiler // Artists of the World Online, Allgemeines Künstlerlexikon Online, AKL Online / Hrsg.: A. Beyer, B. Savoy — B: K. G. Saur Verlag, Verlag Walter de Gruyter, 2009. — ISSN 2750-6088 — doi:10.1515/AKL
- ↑ Who's Who in France — Paris: 1953. — ISSN 0083-9531; 2275-0908
- ↑ Národní autority České republiky Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ а б в г д Agence bibliographique de l'enseignement supérieur (France) Système universitaire de documentation — Montpellier: ABES, 2001.
- ↑ Mme AHRWEILER EST ÉLUE PRÉSIDENT DE L'UNIVERSITÉ PARIS-I / J. Fenoglio — Paris: Société éditrice du Monde, 1976. — ISSN 0395-2037; 1284-1250; 2262-4694 Праверана 25 красавіка 2024.
- ↑ Cox-Fill, Olivia (1996). "Hélène Ahrweiler". For our daughters: how outstanding women worldwide have balanced home and career. Greenwood Publishing Group. pp. 193–199. ISBN 978-0275951993.
- ↑ [Ελένη Γλύκατζη-Αρβελέρ,Η Πολιτική Ιδεολογία της Βυζαντινής Αυτοκρατορίας, Ψυχογιός,1977]
- ↑ Short Biography at Strabon.org Архівавана 29 кастрычніка 2010.
- ↑ Awards(англ.) // Olympic Review. — МОК, кастрычнік 1984. — № 204. — P. 744. — ISSN 0251-3498. Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2010.