Элізанта ліпкая

від раслін

Элізанта ліпкая[3] (Silene viscosa) — двухгадовая травяністая расліна роду Смалёўка (Silene) сямейства Гваздзіковыя (Caryophyllaceae).

Элізанта ліпкая
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Silene viscosa (L.) Pers., 1805

Сінонімы

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
NCBI  39921
EOL  5201064
IPNI  158660-1
TPL  kew-2487795

Батанічнае апісанне правіць

Сцябло прамое. Дасягае 30—80 см у вышыню. Лісце супраціўнае, сядзячае, простае, суцэльнае, з гладкім краем. Цвіце з чэрвеня па верасень. Кветкі белыя[4], з пяццю пялёсткамі. Плод — каробачка.

Распаўюджанне і экалогія правіць

Сустракаецца на астравах Фінскага заліва, але цяпер знаходзіцца там пад пагрозай знішчэння[4].

Святлолюбівая расліна, ксерафіт, мезафіт, мезатроф[5]. Расце на камяністых россыпах, камянях, скалах, саланаватых сухіх лугах, аблогах, пашах, пустках, агародах[5].

Лекавая і дэкаратыўная расліна[5].

Сінонімы правіць

  • Carpophora viscosa (L.) Tzvelev
  • Carpophora viscosa var. kossinskyi Tzvelev
  • Carpophora viscosa var. krascheninnikovii Tzvelev
  • Cucubalus dubrensis Mill.
  • Cucubalus royenii M.Bieb.
  • Cucubalus viscidus Krock.
  • Cucubalus viscosus L.
  • Elisanthe viscosa Rupr.
  • Melandrium viscosum Čelak.
  • Viscago viscosa Moench

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».
  3. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 48. — 160 с. — 2 350 экз. — у крыніцы пад назвай Elisanthe viscosa Rupr.
  4. а б Toomas Kukk  (руск.). «Eesti taimede kukeaabits», ISBN 9985308794
  5. а б в Смолёвка клейкая: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)

Спасылкі правіць