Эн Ве́тэмаа (эст.: Enn Vetemaa; нар. 20 чэрвеня 1936, Талін, Эстонія) — эстонскі пісьменнік. Заслужаны пісьменнік Эстоніі (1977).

Эн Ветэмаа
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 20 чэрвеня 1936(1936-06-20)[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 28 сакавіка 2017(2017-03-28)[4][2] (80 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, сцэнарыст, перакладчык, лібрэтыст, кампазітар, пісьменнік навуковай фантастыкі, драматург, паэт
Грамадская дзейнасць
Партыя
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн Белай Зоркі 4-га класа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія

правіць

Друкуецца з 1958. Скончыў у 1959 годзе Талінскі політэхнічны інстытут, у 1965 годзе Талінскую кансерваторыю.

Творчасць

правіць

Аўтар паэтычных зборнікаў «Пераломны ўзрост» (1962), «Гульня ў снежкі» (1966), цыкла «маленькіх раманаў» («Манумент», 1965; «Стомленасць», 1967; «Рэквіем для губнога гармоніка», 1968; «Яйкі па-кітайску», 1969), рамана «Серабрыстая стужка» (1977). У творах узнімае маральна-этычныя праблемы, праблемы узаемаадносін сучасніка з грамадствам, крытыкуе цынічна-спажывецкія адносіны яго да жыцця. Майстар сацыяльнага гратэску (п’есы «Вячэра на пецярых», 1974; «Зноў гора ад розуму», 1975; «Ружоўнік», паст. 1976), камедыёграф («Сусана, або Школа майстроў», нап. 1974, і інш.). Зрабіў стылізаванае пералажэнне народнага эстонскага эпасу «Успаміны Калевіпоэга» (1971).

Зноскі

  1. Enn Vetemaa // Eesti biograafiline andmebaas ISIK Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Enn Vetemaa // Brockhaus Enzyklopädie
  3. Deutsche Nationalbibliothek Record #12402808X // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
  4. Suri Enn Vetemaa

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць