Эрнст Аўгуст Руска
Эрнст Аўгуст Фрыдрых Ру́ска[5] (ням.: Ernst August Friedrich Ruska; 25 снежня 1906, Гайдэльберг — 27 мая 1988, Берлін) — стваральнік электроннага мікраскопа, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1986) (палова прэміі «за працу над электронным мікраскопам», другую палову прэміі атрымалі Герд Бініг і Генрых Рорэр «за вынаходства сканавальнага тунэльнага мікраскопа»).
Эрнст Аўгуст Руска | |
---|---|
Ernst August Friedrich Ruska | |
Дата нараджэння | 25 снежня 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 мая 1988[1][2][…] (81 год) |
Месца смерці | Заходні Берлін |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Julius Ruska[d] |
Род дзейнасці | фізік, выкладчык універсітэта, вынаходнік |
Навуковая сфера | фізіка |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Max Knoll[d] |
Член у | |
Узнагароды | Нобелеўская прэмія па фізіцы (1986) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьВучыўся ў Мюнхенскім тэхнічным універсітэце з 1925 па 1927 год, затым паступіў у Тэхнічны ўніверсітэт Берліна, дзе даказаў, што мікраскопы з выкарыстаннем электронаў з даўжынёй хвалі ў 1000 разоў карацейшай, чым у святла, могуць даць больш дэталёвую карціну аб’екта, чым мікраскоп з выкарыстаннем святла, у якіх павелічэнне абмежавана памерам даўжыні хвалі. У 1931 годзе ён даказаў, што магнітная шпулька можа выступаць у якасці электроннай лінзы, і выкарыстаў некалькі шпулек пры будаўніцтве першага электроннага мікраскопа ў 1933 годзе.
Зноскі
- ↑ а б Ernst Ruska // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б Ernst August Friedrich Ruska // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118750437 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.
- ↑ https://www.leopoldina.org/fileadmin/redaktion/Mitglieder/CV_Ruska_Ernst_D.pdf
- ↑ БелЭн 2001.
Літаратура
правіць- Касцюковіч М. М. Руска Эрнст Аўгуст Фрыдрых // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 458. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).