Эфект Магнуса
Эфе́кт Ма́гнуса[1] — фізічная з’ява, якая ўзнікае пры абцяканні струменем вадкасці або газу цела што верціцца. Утвараецца сіла, якая ўздзейнічае на цела і накіраваная перпендыкулярна напрамку струменя. Гэта з’яўляецца вынікам сумеснага ўздзеяння розных фізічных з’яў, такіх як эфект Бернулі і ўтварэння сумежнага пласта ў асяроддзі вакол абцякальнага аб’екта. Эфект упершыню апісаны нямецкім фізікам Генрыхам Магнусам у 1853 (1852[2])годзе. Велічыня ўзнікаючай сілы вызначаецца тэарэмай Жукоўскага[3][2].
Аб’ект, які верціцца стварае ў асяроддзі вакол сябе віхравы рух. З аднаго боку аб’екта напрамак віхуры супадае з напрамкам струменя, які абцякае аб’ект і, адпаведна, хуткасць руху асяроддзя з гэтага боку павялічваецца. З іншага боку аб’екта напрамак віхуры процілегла напрамку руху струменя і хуткасць руху асяроддзя памяншаецца. Такім чынам, узнікае рознасць ціскаў, якая спараджае папярочную сілу ад таго боку цела, якое верціцца, на якой напрамак вярчэння і напрамак струменя процілеглыя, да таго боку, на якой гэтыя напрамкі супадаюць.
Эфектам Магнуса тлумачыцца, напрыклад, крывалінейны палёт закручанага футбольнага мячыка[3]. Эфект быў выкарыстаны ў 1922—1926 гадах нямецкім інжынерам А. Флетнерам пры будаўніцтве карабля з цыліндрычнымі ротарнымі вежамі замест ветразяў[4].
Ураўнанне
правіцьНаступнае ўраўненне апісвае неабходныя велічыні для падліку пад’ёмнай сілы, якая ствараецца кручэннем шара.
- , дзе:
- F — пад’ёмная сіла
- — шчыльнасць вадкасці або газу
- V — хуткасць шара
- A — папярочная плошча шара
- Cl = каэфіцыент пад’ёмнай сілы
Каэфіцыент пад’ёмнай сілы можа быць вызначаны з графікаў эксперыментальных дадзеных з выкарыстаннем ліка Рэйнальдса і каэфіцыента вярчэння ((вуглавая хуткасць*дыяметр)/(2*лінейная хуткасць)). Для каэфіцыентаў вярчэння ад 0,5 да 4,5 каэфіцыент пад’ёмнай сілы находзіцца ў дыяпазоне ад 0,2 да 0,6.
Крыніцы
правіць- ↑ БелЭн 1999.
- ↑ а б Физика 1998.
- ↑ а б ФЭС 1983.
- ↑ ВСЭ 1974.
Літаратура
правіць- Ма́гнуса эфе́кт // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — С. 485. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9).
- Физический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. Ред. кол. Д. М. Алексеев, А. М. Бонч-Бруевич, А. С. Боровик и др. — М.: Советская энциклопедия, 1983. — 928 с. — 100 000 экз.
- Ма́гнуса эффе́кт // Физика. Большой энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. А. М. Прохоров. — 4-е изд. — М.: Большая Российская энциклопедия, 1998. — С. 387—388. — 944 с. — (Большие энциклапедические словари). — 16 000 экз. — ISBN 5-85270-306-0.
- Ма́гнуса эффе́кт // Т. 15. Ломбард — Мезитол. — М. : Советская энциклопедия, 1974. — С. 201. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Эфект Магнуса