Эла Пятроўна Левіна

(Пасля перасылкі з Э. П. Левіна)

Эла Пятроўна (Пінхасаўна) Ле́віна (7 лістапада 1927, г. Кіеў — 22 чэрвеня 2003) — беларускі архітэктар. Заслужаны архітэктар Беларусі (1991).

Эла Пятроўна Левіна
Дата нараджэння 7 лістапада 1927(1927-11-07)
Месца нараджэння
Дата смерці 22 чэрвеня 2003(2003-06-22) (75 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Месца працы
Член у
Узнагароды
залаты медаль ВДНГ Ганаровая грамата Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР Заслужаны архітэктар Беларускай ССР

Біяграфія

правіць

Скончыла ў 1950 годзе Кіеўскі інжынерна-будаўнічы інстытут. 3 1953 працавала ў інстытуце «Белдзяржпраект», з 1961 у інстытуце «Мінскпраект» (гал. архітэктар праектаў).

Член Саюза архітэктараў СССР з 1963 года. Пражывае ў Мінску[1].

Творчасць

правіць

Асноўныя работы: серыі цагляных і буйнаблочных жылых дамоў МК-5, МК-9 (1970)[1], 1-434, 1-433, серыі тыпавых 4-, 5-павярховых жылых дамоў (19541961)[1]; шматпавярховыя цагляныя жылыя дамы Белдзяржуніверсітэта[1] на праспекце Машэрава (19621967)[2], на рагу Ленінскага праспекта і вул. Хмяльніцкага (1958)[1], Лагойскім тракце (ад вул. Валгаградскай да вул. Гамарніка), па вуліцах Казінца, Рэспубліканскай[2], 9-, 12-павярховыя дамы па вул. Я. Коласа, Мележа, Шырокай (1972)[1], гандлёва-грамадскія цэнтры «Вільнюс» (1975), «Зялёны Луг 5» (1978), «Зялёны Луг 7» (1983), планіроўка, праектаванне і забудова мікрараёнаў Зялёны Луг 1, 2, 3, 5, 7 (1960—1970, 1982, 1984), пуцеправоды па праспектах Ф. Скарыны і Машэрава ў Мінску (усе ў сааўт.)[2].

Узнагароды

правіць

Узнагароджана медалямі. Ганаровай граматай Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР, залатым медалём ВДНГ СССР (1986) за забудову мікрараёна Зялёны Луг-5, дыпломамі СА СССР на Усесаюзных аглядах дасягненняў савецкай архітэктуры (1981, 1982)[1].

Зноскі

  1. а б в г д е ё Левина Элла Пинхосовна // Архитекторы Советской Белоруссии: Биогр. справочник / Союз архитекторов БССР; Сост. В. И. Аникин и др. — Мн.: Беларусь, 1991. — 262 с. — ISBN 5-338-00611-1. (руск.)
  2. а б в Левіна Эла Пятроўна // Архітэктура Беларусі: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэкал.: А. А. Воінаў і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — 620 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-85700-078-5.

Літаратура

правіць