Вільнюс (кінатэатр, Мінск)

Мінск

«Вільнюс» — колішні кінатэатр у Мінску, размешчаны ў жылым раёне Усход, па вул. Каліноўскага, 55. Пабудаваны ў 1975 годзе (архітэктары Э. Левіна, Н. Краўкова, І. Сітнікава)[1].

Славутасць
Вільнюс
53°56′48″ пн. ш. 27°37′46″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Архітэктар Э. Левіна, Н. Краўкова, І. Сітнікава
Дата заснавання 1976
Дата пабудовы 1975 год
Map

У канцы 1990-х гадоў кінатэатр стаў стратным, на некаторыя сеансы прыходзіла ўсяго па некалькі чалавек. Пасля закрыцця будынак пэўны час стаяў закансерваваным, затым на доўгія гады зацягнулася яго рэканструкцыя. У 2012 годзе былы кінатэатр ператварыўся ў цэнтр адзінаборстваў імя Мядзведзя[2].

Архітэктура

правіць

Пабудаваны з цэглы з выкарыстаннем зборнага і маналітнага жалезабетону. Двухпавярховы прамавугольны ў плане будынак зблакіраваны двухпавярховым пераходам (2-і паверх займае танцавальная зала) з пабудаваным тут раней гандлёвым цэнтрам «Вільнюс». У аснове архітэктурнай кампазіцыі будынка кінатэатра — кантраст глухіх паверхняў тарцовых сцен і вялікага вітража на галоўным фасадзе. 3 правага вугла па галоўным фасадзе выступае закруглены аб’ём лесвічнай клеткі. Фасады апрацаваны дэкаратыўнай тынкоўкай пад шэры граніт і керамічнай пліткай тэракотавага колеру, што надае будынку своеасаблівы каларыт і святочнасць. Шырокае рабрыстае зашкленне галоўнага фасада стварае светаценевыя эфекты. Перад уваходам — адкрытыя тэрасы з шырокімі прыступкамі і дэкаратыўнымі кветнікамі[1].

 
Мастацтва і культура Літвы
 
Сучасны выгляд будынка

Унутраная планіроўка простая. Усе службовыя, дапаможныя і адміністрацыйныя памяшканні былі сканцэнтраваны па 1-м паверсе пад амфітэатрам глядзельнай залы (776 месцаў). У аздабленні інтэр’ераў былі выкарыстаны ружовы ракушачнік, дэкаратыўная тынкоўка, перфарыраваная плітка. Уваход у глядзельную залу ажыццяўляўся з фае 2-га паверха, на тарцовай сцяне якога быў выкананы роспіс ў тэхніцы энкаўстыкі на тэму «Мастацтва і культура Літвы» (мастакі З. Літвінава, С. Каткова). У кампазіцыі роспісу аб’яднаны гісторыя і сучаснасць: старыя вуліцы Вільнюса і новыя мікрараёны, выявы персанажаў з канкрэтнымі партрэтнымі характарыстыкамі: заснавальнік класічнай літоўскай літаратуры Крыстанас Данелайціс, пісьменнік і палітычны дзеяч Пятрас Цвірка, спявак, народны артыст СССР Кіпрас Пятраўскас, скульптар Юозас Мікенас, мастак Сільвестрас Джаўкстас. Вобразнай дамінантай размалёўкі з’яўляецца размешчаная ў цэнтры фігура жанчыны, якая ўвасабляе Літву. Кампазіцыя выканана ў блакітна-зялёных і залаціста-жоўтых танах[1].

Будынак кінатэатра «Вільнюс» уваходзіў у аднайменны гандлёва-грамадскі цэнтр, комплекс уключаў аб’ёмы, дзе былі размешчаны прадпрыемствы бытавога абслугоўвання, грамадскага харчавання, гандлю, бібліятэка, спартыўная зала, аптэка, ашчадная каса і інш[1].

У час рэканструкцыі пад цэнтр адзінаборстваў будынак цалкам страціў свой першапачатковы выгляд. Фасад быў адзеты ў люстраное шкло і бэжавы керамаграніт, зверху з’явіўся купал[2].

Зноскі

  1. а б в г Л. Г. Лапцэвіч, А. А. Міцянін. 89. Кінатэатр «Вільнюс» // Збор помнікаў гісторыі і культуры Беларусі / АН БССР. Ін-т мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору; Рэд. кал.: С. В. Марцэлеў (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ, 1988. — Мінск. — 333 с.: іл. — ISBN 5-85700-006-8.
  2. а б Николай Градюшко. Так уходит эпоха. Топ советских зданий Минска, испорченных реконструкцией (руск.) (28 кастрычніка 2018). Праверана 31 ліпеня 2020.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць