Юзаф Коцел

(1764—1810) пасол на Вялікі сойм, палкоўнік

Юзаф Коцел герба «Пелікан» (польск.: Józef Kociełł; 20 верасня 1764 — 18 кастрычніка 1810) — палкоўнік войска Вялікага Княства Літоўскага, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года, эміграцыйны дзеяч.

Юзаф Коцел
Пелікан
Пелікан
Нараджэнне 20 верасня 1764(1764-09-20)[1]
Смерць 18 ліпеня 1810(1810-07-18)[1] (45 гадоў)
Месца пахавання
Род Коцелы
Бацька Тадэвуш Коцел
Маці Ганна з Тышкевічаў[d]
Партыя
Бітвы
Узнагароды
ордэн Святога Станіслава ордэн Белага арла

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 20 верасня 1764 года ў сям’і Тадэвуша Коцела — ашмянскага старосты, генерала-маёра войскаў Вялікага Княства Літоўскага і Ганны з Тышкевічаў.

Быў дзедзічам Гарадзілова і Юзафполя, болніцкім і яльніцкім старостам. Кавалер ордэнаў: Белага Арла і Св. Станіслава (1791).

У 1788 годзе пры падтрымцы бацькі стаў паслом на Вальны Сойм ад Ашмянскага павета. Удзельнічаў у Дэпутацыі па праверцы дзейнасці Пастаяннай Рады. У 1791 годзе належаў да Згуртавання прыхільнікаў урадавай канстытуцыі.

У 1794 годзе ўвайшоў у склад Найвышэйшай Літоўскай Рады. У ліпені ўвайшоў у Найвышэйшую Нацыянальную Раду, хаця Тадэвуш Касцюшка крытыкаваў яго за бяздзейнасць.

Належаў да правага крыла кіраўнікоў паўстання, моцна крытыкаваў Якуба Ясінскага за яго «левую» дзейнасць.

Пасля паўстання эміграваў у Вену. Памёр 18 кастрычніка 1810 года. Пахаваны быў у в. Беніца.

Зноскі