Коцелы
шляхецкі род
Коцелы ці Катлы — шляхецкі род гербу «Пелікан».
Коцелы | |
---|---|
«Пелікан» | |
Краіна паходжання | Вялікае Княства Літоўскае |
Прызнаныя ў | Вялікае Княства Літоўскае, Рэч Паспалітая |
Першы з роду | Коцел (паводле падання) Кацёл (першы вядомы прадстаўнік роду) |
Паходжанне
правіцьПаводле падання, запісанага ў гербоўніках А. Каяловіча, К. Нясецкага і інш., паходзілі ад князя Коцела, які прыняў хрышчэнне ад святых Кірілы і Мяфодзія. З гэтай прычыны змяшчалі над радавым гербам выяву з княжацкай шапкай. На самай справе паходзілі з баяр. Першы вядомы прадстаўнік роду — Кацёл, які ў 1440—1443 гадах атрымаў ад вялікага князя Казіміра пацвярджэнне на маёнткі Смыкаў, Камарын і Зазарце ў Крамянецкім павеце.
Прадстаўнікі
правіць- Самуэль Геранім Коцел (?—1686) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Пісар скарбовы (1649—1668), войскі старадубскі (1652—1666), маршалак ашмянскі (каля 1678), староста скірстымонскі.
- Міхал Казімір Коцел (?—1722) — вялікалітоўскі дзяржаўны дзеяч. Ашмянскі падкаморы (1683—1685), кашталян віцебскі (1685—1700), кашталян (1700—1703) і ваявода (1703—1710) троцкі, вялікі падскарбі літоўскі (з 1710).
- Тадэвуш Коцел (1736—1799) — генерал-маёр войска Вялікага Княства Літоўскага. Староста маркаўскі (1764), староста ашмянскі (1772).
- Юзаф Коцел (1764—1810) — палкоўнік войска ВКЛ, пасол першай кадэнцыі на Чатырохгадовым Сойме, адзін з кіраўнікоў паўстання 1794 года
- Казімір Коцел (1767—1813) — вялікалітоўскі ваенны дзеяч.
Літаратура
правіць- Пазднякоў, В. Катлы / Валерый Пазднякоў // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 т. Т. 1: А — Беліца / Рэдкал.: М. В. Біч і інш.; Прадм. М. Ткачова; Маст. Э. Э. Жакевіч. — Мн. : БелЭн, 1993. — 494 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-074-2. — С. 149.