Юліян Тувім
Юліян Тувім (польск.: Julian Tuwim; нар. 13 верасня 1894, Лодзь — пам. 27 студзеня 1953, Закапанэ) — польскі паэт, празаік, перакладчык, журналіст.
Юліян Тувім | |
---|---|
польск.: Julian Tuwim | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 13 верасня 1894[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1953[3][1][…] (59 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | Польшча |
Жонка | Стэфанія Тувім[d] |
Дзеці | Ева Тувім-Вазняк[d] |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | мовазнавец, паэт, пісьменнік, эсперантыст, дзіцячы пісьменнік, перакладчык, журналіст, тэатральны рэжысёр, празаік |
Мова твораў | польская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Узнагароды | |
Подпіс | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
У 1920 быў сярод сузаснавальнікаў літаратурнай групы «Скамандэр». У 1939—1946 — у эміграцыі (Францыя, ЗША). Аўтар паэтычных зборнікаў «Словы ў крыві» (1926), «Цыганская Біблія» (1933), «Змест у полымі» (1936), «Слапеўні» (1937), паэм «Баль у оперы» (1936), «Польскія кветкі» (1949), шматлікіх вершаў для дзяцей (Бамба і інш.), перакладаў («Слова пра паход Ігараў», творы Арыстафана, А. Пушкіна, А. Рэмбо і інш.)
Беларускія пераклады
правіцьБеларускія пераклады
правіцьПаэмы «Баль у оперы» і «Польскія кветкі» пераклаў Васіль Сёмуха, асобныя творы перакладалі Анатоль Вялюгін, Юрый Кісялеўскі, Максім Лужанін, Максім Танк, Міхась Шушкевіч[4], Эдзі Агняцвет, Сяргей Дзяргай, Пятрусь Макаль, Уладзімір Мархель, Рыгор Няхай, Язэп Семяжон, Станіслаў Шушкевіч[5], Алег Лойка, Марыя Пушкіна, Андрэй Стэфановіч і іншыя.
- Падарунак дзецям: Вершы / Пер. з пол. А. Вялюгіна, С. Дзергая. — Мн. : Дзяржвыд БССР. Рэд. дзіцячай і юн. літ., 1956. — 62с.
- Польскія кветкі / Пер., прадм. і заўв. В. Сёмухі. — Мн. : Мастац.літ., 1984. — 270с.,1л.партр.
Зноскі
- ↑ а б Krzyzanowski J. R. Julian Tuwim // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Julian Tuwim // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б в Тувим Юлиан // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Галасы з-за небакраю: анталогія паэзіі свету ў беларускіх перакладах ХХ ст. Склад. М. Скобла. — Мн.: Лімарыус 2008. — 896 с.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
Спасылкі
правіць- Юльян Тувім на сайце «ПрайдзіСвет»