Юрый Збаражскі
Юрый Збаражскі (каля 1573 — 1631) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Апошні прадстаўнік роду Збаражскіх.
Юрый Збаражскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Jerzy Zbaraski | |||||||
![]() Юрый Збаражскі | |||||||
![]() Герб «Карыбут» | |||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Папярэднік | Януш Астрожскі | ||||||
Пераемнік | Станіслаў Канецпольскі[d] | ||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
каля 1573 |
||||||
Смерць |
12 ліпеня 1631 |
||||||
Род | Збаражскія | ||||||
Бацька | Януш Мікалаевіч Збаражскі | ||||||
Маці | Ганна з Чацвярцінскіх[d] | ||||||
Адукацыя | |||||||
![]() |
Біяграфія правіць
З княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут», сын Януша і Ганны з Чацвярцінскіх. Меў брата Крыштафа.
Навучаўся ў Падуанскім ўніверсітэце, а таксама ў Нідэрландах, асабіста ўдзельнічаў у шведскай інтэрвенцыі Жыгімонта Вазы ў 1598 годзе. Потым займаў шэраг дзяржаўных урадаў.
Крайчы (1612—1619) і падчашы вялікі каронны (1619—1620), кашталян кракаўскі (з 1620); староста пінскі (з 1590), сокальскі (з 1607), жарнавецкі (з 1624) і вісліцкі (1628), дзяржаўца радагоскі (з 1603)[1].
Фундаваў капліцу Збаражскіх пры Кракаўскім дамініканскім касцёле , а таксама касцёл і кляштар бернардзінцаў у Збаражы.
Зноскі
Літаратура правіць
- Пазднякоў В. Збаражскія // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. — Т. 1: Абаленскі — Кадэнцыя. — С. 652. — 688 с. — ISBN 985-11-0314-4 (т. 1), ISBN 985-11-0315-2.
Спасылкі правіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Юрый Збаражскі