Юрый Навумавіч Ліпскі
Юрый Навумавіч Лі́пскі (22 лістапада 1909, Дуброўна — 24 студзеня 1978, Масква) — савецкі астраном, доктар фізіка-матэматычных навук (1963), прафесар. Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны.
Юрый Навумавіч Ліпскі | ||||
---|---|---|---|---|
Дата нараджэння | 22 лістапада 1909 | |||
Месца нараджэння | ||||
Дата смерці | 24 лістапада 1978 (69 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Грамадзянства | ||||
Род дзейнасці | астраном | |||
Навуковая сфера | астраномія | |||
Месца працы | ||||
Навуковая ступень | доктар фізіка-матэматычных навук | |||
Навуковае званне | прафесар | |||
Альма-матар | ||||
Навуковы кіраўнік | Васіль Рыгоравіч Фясенкаў | |||
Узнагароды |
|
|||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Біяграфія
правіцьЮ. Н. Ліпскі нарадзіўся ў Дуброўна (сучасны раённы цэнтр Віцебскай вобласці Беларусі). З 1925 г працаваў электраманцёрам на вагонарамонтным заводзе[1]. У 1933 годзе паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта, які скончыў у 1938 годзе і застаўся ў аспірантуры пад кіраўніцтвам акадэміка В. Р. Фясенкава. У 1941 годзе прыняты на пасаду загадчыка Кучынскай астрафізічнай лабараторыі Дзяржаўнага астранамічнага інстытута імя П. К. Штэрнберга (ДАІШ). З лютага 1942 г. да верасня 1945 г. Ю. Н. Ліпскі у дзеючай арміі, удзельнік баёў на Варонежскім, Украінскім франтах, на тэрыторыі Польшчы, Чэхаславакіі, Германіі[1]. Пасля дэмабілізацыі Ю. Н. Ліпскі на пасадзе асістэнта ДАІШ, у 1948 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. З 1953 года на пасадзе загадчыка Лабараторыі фотаметрыі і спектраскапіі. Адначасова чытаў курс лекцый па тэарэтычнай фізіцы. У 1963 годзе Ю. Н. Ліпскі абараніў доктарскую дысертацыю. З 1964 г. загадчык Аддзела фізікі Месяца і планет ДАІШ.
Памёр Ю. Н. Ліпскі 24 лютага 1978 г. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках у Маскве.
Узнагароды
правіцьЗа баявыя заслугі Ю. Н. Ліпскі ўзнагароджаны ордэнамі і медалямі[1].
Памяць
правіць- Рашэннем Міжнароднага астранамічнага саюза ў гонар Ю. Н. Ліпскага названы кратэр на адваротным баку Месяца[1].
Зноскі
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 9: Кулібін — Малаіта / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 9. — 560 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0155-9 (т. 9). — С. 278.
Спасылкі
правіць- Шевченко В. В., Родионова Ж. Ф. ЮРИЙ НАУМОВИЧ ЛИПСКИЙ (К 90-летию со дня рождения) (руск.)
- Липский Юрий Наумович // Астронет (руск.)
- Липский Юрий Наумович Архівавана 30 верасня 2022. (руск.) // Праект «Память народа»
- Юрий Наумович Липский (К 100-летию со дня рождения) // НАУКÁРУС Архівавана 23 верасня 2022. (руск.)