Ягор Віктаравіч Траякоў
Ягор Траякоў (нар. 24 лютага 1995, Гомель) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».
![]() | |||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||
Поўнае імя | Ягор Віктаравіч Траякоў | ||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
24 лютага 1995[1] (30 гадоў) |
||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||
Рост | 191 см[3] | ||||||||||||||||||
Вага | 80 кг[4] | ||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||
Нумар | 30 | ||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьЗ дзіцячага ўзросту пачаў займацца футболам у сістэме «Гомеля», прайшоўшы праз юнацкія каманды ўсіх узростаў. З 2013 года пачаў гуляць за дубль, дзе хутка замацаваўся ў складзе.
Улетку 2015 года, пасля таго як з-за фінансавых праблем «Гомель» пакінулі асноўныя ігракі, быў пераведзены ў першую каманду. 9 жніўня 2015 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе, адгуляўшы ўсе 90 хвілін матча супраць гродзенскага «Нёмана» (0:1). Пазней замацаваўся ў якасці асноўнага цэнтральнага абаронцы, але не здолеў выратаваць яе ад вылету ў Першую лігу. У сезоне 2016 заставаўся іграком асновы і дапамог камандзе вярнуцца ў элітны дывізіён, хоць сам значную колькасць матчаў прапусціў з-за траўм.
У першай палове 2017 года быў асноўным абаронцам «Гомеля» ў Вышэйшай лізе, а ў ліпені зноў выбыў з-за траўмы і не з’яўляўся на полі да канца сезона. У жніўні 2017 года падоўжыў кантракт з гомельскім клубам да канца 2019 года[5]. Сезон 2018 поўнасцю прапусціў з-за траўмы.
У сакавіку 2019 года, пасля аднаўлення ад траўмы, быў аддадзены ў арэнду рэчыцкаму «Спадарожніку»[6], дзе стаў іграком асновы. У ліпені 2019 года пакінуў рэчыцкі клуб[7], а ў жніўні стаў іграком «Смаргоні»[8]. У снежні 2019 года, пасля вяртання з арэнды, падоўжыў кантракт з «Гомелем» на адзін год[9]. Пачынаў сезон 2020 у стартавым складзе гомельскай каманды, але неўзабаве перастаў з’яўляцца на полі. У студзені 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Гомель»[10].
У студзені 2021 года трэніраваўся з «Белшынай», а ў лютым далучыўся да пінскай «Хвалі», з якой неўзабаве падпісаў кантракт[11]. Замацаваўся ў стартавым складзе пінскага клуба. У студзені 2022 года разарваў пагадненне з «Хваляй»[12].
У лютым 2022 года стаў іграком бабруйскай «Белшыны»[13]. Стаў асноўным абаронцам бабруйчан, за сезон 2022 забіў 5 галоў. У студзені 2023 года пакінуў бабруйскі клуб[14] і хутка вярнуўся ў «Гомель», падпісаўшы двухгадовы кантракт[15].
Дасягненні
правіць- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2016
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | дубль | Гомель | 20 | 2 | |
2014 | дубль | Гомель | 29 | 1 | |
2015 | Д1 | Гомель | 12 | 1 | |
2016 | Д2 | Гомель | 15 | 1 | |
2017 | Д1 | Гомель | 15 | 0 | |
2018 | Д1 | Гомель | 0 | 0 | |
2019 (1) | Д2 | Спадарожнік | 11 | 0 | |
2019 (2) | Д2 | Смаргонь | 10 | 1 | |
2020 | Д2 | Гомель | 3 | 0 | |
2021 | Д2 | Хваля | 31 | 5 | |
2022 | Д1 | Белшына | 29 | 5 |
Крыніцы
правіць- ↑ Egor Troyakov // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/52008-troyakov-e-v
- ↑ https://www.fcgomel.by/team/main-roster/egor-troyakov/
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/egor_troyakov/
- ↑ "Гомель" продлил контракт с Трояковым
- ↑ Защитник Егор Трояков отдан в аренду речицкому «Спутнику» Архівавана 22 сакавіка 2019.
- ↑ Шрейтор, Трояков и Дашук покинули "Спутник"
- ↑ Трояков и Кисель подписали контракты со "Сморгонью"
- ↑ "Гомель" пролонгировал соглашение с Трояковым
- ↑ Каплунов, Луцевич, Трояков и хотов покинули "Гомель"
- ↑ Трояков подписал контракт с "Волной"
- ↑ Градобоев и Водянович продлили контракты с "Волной", Трояков покинул пинский клуб
- ↑ Трояков перешел в "Белшину", Васильев продлил контракт
- ↑ Футбол. "Белшина" объявила о расставании с Егором Трояковым (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 11 студзеня 2023. Праверана 11 студзеня 2023.
- ↑ Футбол. Егор Трояков вернулся в "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (12 студзеня 2023). Архівавана з першакрыніцы 12 студзеня 2023. Праверана 12 студзеня 2023.