Язэп Піліпавіч Нялепка
Язэп Піліпавіч Нялепка (псеўданім: Іван Піліпаў; каля 1879, Касцянёўцы ці станцыя Парэчча Гродзенскага павета — пасля 1922) — беларускі пісьменнік, паэт, публіцыст.
Язэп Піліпавіч Нялепка | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Псеўданімы | Іван Піліпаў, І.П., І. Піліпаў, Піліпаў, С. Піліпоў, Язэп П. |
Дата нараджэння | 1879 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | не раней за 1922 |
Прафесійная дзейнасць | |
Мова твораў | беларуская |
Творы ў Вікікрыніцах |
Біяграфія правіць
Нарадзіўся ў вёсцы Касцянёўцах ці на станцыі Парэчча (Гродзенскі раён). Сын дворнага служачага. Сістэматычнай адукацыі не меў. Працаваў тэлеграфістам на станцыі Парэчча, а з 1910 у Вільні. Друкаваўся ў «Нашай ніве» з 1909. Ваяваў на франтах першай сусветнай вайны. У 1914 лячыўся ў пецярбургскай бальніцы. У 1917 дэлегат першага Усебеларускага з'езда. У 1919 карэктар Беларускага выдавецкага таварыства ў Вільні. Служыў у беларускім міністэрстве, звольнены ў студзені 1921. Карэктар у газеце «Еднасць», пакінуў пасаду ў кастрычніку 1921. Магчыма, не падзяляў іх поглядаў.
Пісаў вершы, гутаркі, алегарычныя апавяданні-казкі, допісы, артыкулы, таэтральныя рэцэнзіі. Пераклаў з рускай мовы апавяданне М.Палагіна. У 1922 напісаў некралог Ядвігіну Ш. Друкаваўся ў газетах і часопісах (Наша ніва, Вольная Беларусь, Беларуская думка, Рунь, Раніца, Еднасць, Родная страха), календарах.
Пасля 1920 падпісваў творы імем Язэп Піліпаў.
Літаратура правіць
- Беларускія пісьменнікі: слоўнік. Том 5. 1995. Ст. 23-24.
- I. Нелепко. Разгон Усебеларускаго зьезду
- Максім Гарэцкі. Гісторыя беларускае літэратуры
- Наша думка № 2 — 1921.
- Беларускія ведамасці № 7 8 — 1921.