Якаб Кандраў (польск.: Jakób Condrau, лац.: Jacobus Condrau. фр.: Jaques Condrau; 27 верасня 1779, Кур, Швейцарыя — 20 красавіка 1836, Цярнопаль) — педагог, прафесар Полацкай езуіцкай акадэміі.

Якаб Кандраў
польск.: Jakób Condrau, лац.: Jacobus Condrau, фр.: Jaques Condrau
Дата нараджэння 27 верасня 1779(1779-09-27)
Месца нараджэння
Дата смерці 20 красавіка 1836(1836-04-20) (56 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец
Навуковая сфера матэматыка
Месца працы
Навуковае званне прафесар
Альма-матар

Біяграфія

правіць

У канцы XVIII ст., знаходзячыся ў Германіі, далучыўся да Таварыства веры ў Ісуса (таксама «паканарысты», «Айцы веры»), адной з каталіцкіх кангрэгацый, заснавальнікі і ўдзельнікі, якіх імкнуліся аднавіць лад жыцця скасаванага Ордэна езуітаў і фактычна пад новай назвай адрадзіць Таварыства Ісуса[1][2].

Уступіў у Таварыства Ісуса 24 чэрвеня 1805 г. на Беларусі. Потым вывучаў тэалогію ў Полацкім езуіцкім калегіуме (1806—1808). У 1808—1820 гг. — прафесар вышэйшай і прыкладной матэматыкі, фізікі, батанікі і астраноміі Полацкага езуіцкага калегіума і пасля яе пераўтварэння — Полацкай езуіцкай акадэміі. У навучальным працэсе шырока выкарыстоўваў экспанаты езуіцкага музея. (Падрабязней пра выкладанне Я. Кандраў сваіх курсаў гл. Т. Б. Блінова[3].) 15 жніўня 1817 г. склаў у Полацку апошнія зарокі[4].

Пасля выгнання езуітаў з Расійскай імперыі (1820) выкладаў матэматыку ў горадзе Навары (Італія), а ў апошнія гады жыцця чытаў курсы філасофіі і натуральнай гісторыі ў Цярнопальскім езуіцкім калегіуме, дзе стварыў кабінет натуральнай гісторыі[5][6].

Памёр і пахаваны ў Цярнопалі.

Навуковыя працы

правіць

Зноскі

  1. Инглот, М. Общество Иисуса в Российской Империи (1772—1820 гг.) и его роль в повсеместном восстановлении Ордена во всем мире / М. Инглот; пер. А. Н. Коваля. — М. : Институт философии, теологии и истории св. Фомы, 2004. — С. 51- 52.
  2. Castelli, E.F. The Society of Jesus under Another Name. The Paccanarists in the Restored Society of Jesus / E.F. Castelli // Jesuit Survival and Restoration : A Global History, 1773—1900 / Ed. by Robert A. Maryks, Jonathan Wright. — Leiden: Brill, 2015. — p. 205.
  3. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 167—168.
  4. Catalogs SJ 1774—1829. Russiae. Архівавана 13 ліпеня 2020.
  5. Brown, Józef. Biblioteka pisarzów assystencyi polskiej Towarzystwa Jezusowego. — Poznań: Ludwik Merzbach, 1862 — s. 150
  6. Блинова, Т. Б. Иезуиты в Беларуси. Роль иезуитов в организации образования и просвещения / Т. Б. Блинова. — Гродно : ГрГУ, 2002. — С. 249.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 28 верасня 2020. Праверана 4 верасня 2018.
  7. Кнігадрук у Полацку (1774—1829) : бібліяграфічнае выданне / Міхась Баўтовіч. — Полацак : Выдавецкая ініцыятыва ″Полацкае ляда″, 2018. — с. 170, 177

Літаратура

правіць