Якаў Пінхусавіч Громер

Якаў Пінхусавіч Громер (10 жніўня 1879, Брэст-Літоўск11 красавіка 1933, Мінск) — вучоны ў галіне аналітычнай матэматыкі і рэлятывісцкай фізікі. Доктар філасофскіх навук (1912). Прафесар.

Якаў Пінхусавіч Громер
Дата нараджэння 10 жніўня 1879(1879-08-10)
Месца нараджэння
Дата смерці 11 красавіка 1933(1933-04-11) (53 гады)
Месца смерці
Род дзейнасці фізік
Навуковая сфера аналітычная матэматыка, рэлятывісцкая фізіка
Месца працы Берлінскі ўніверсітэт, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, Фізіка-тэхнічны інстытут АН БССР
Навуковая ступень доктар філасофскіх навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар Гётынгенскі ўніверсітэт
Навуковы кіраўнік Давід Гільберт, Альберт Эйнштэйн

Біяграфія правіць

Я. П. Громер нарадзіўся ў Брэст-Літоўску. Атрымаў рэлігійную адукацыю. Да 1905 года займаўся вывучэннем Талмуда. У 1905—1907 гг. працаваў у Бернскім і Марбургскім універсітэтах. У 1907—1913 гг. вучыўся ў Гётынгенскім універсітэце, вывучаў матэматыку, фізіку і філасофію. У 1914 годзе пад кіраўніцтва Д. Гілберта абараніў доктарскую дысертацыю. У 1915—1927 гг. працаваў у Берліне асістэнтам у Альберта Эйнштэйна, узначальваў кафедру матэматыкі ў Берлінскім універсітэце. З 1928 года па рэкамендацыі Эйнштэйна прыняты прафесарам педагагічнага факультэта ў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт. Адначасова з 1931 года вядучы навуковы супрацоўнік у Фізіка-тэхнічным інстытуце Акадэміі навук БССР.

Хварэў на акрамегалію. Памёр 11 красавіка 1933 года ў Мінску.

Навуковая дзейнасць правіць

Я. П. Громеру належаць навуковыя працы ў галіне матэматыкі (алгебра, тэорыя трансцэндэнтных функцый[1]), агульнай тэорыі адноснасці, рэлятывісцкай механікі. Знайшоў неабходныя і дастатковыя ўмовы справядлівасці гіпотэзы Рымана ў аналітычнай тэорыі лікаў (няроўнасці Громера)[1]. У час працы ў Берліне Я. П. Громер прымаў удзел у падрыхтоўцы падручнікаў па фізіцы і матэматыцы для школ Палесціны[1], дапамагаў А. Эйнштэйну ў распрацоўцы тэорыі адноснасці.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць