Якаў Раманавіч Каваленка

Якаў Раманавіч Кавале́нка (12 мая 1906, в. Раніна, цяпер Віцебскі раён — 9 студзеня 1980, Масква, РСФСР, СССР) — ветэрынарны мікрабіёлаг, эпізаатолаг. Акадэмік УАСГНІЛ (1964). Заслужаны дзеяч навук РСФСР (1974).

Якаў Раманавіч Каваленка
Дата нараджэння 12 мая 1906(1906-05-12)
Месца нараджэння
Дата смерці 9 студзеня 1980(1980-01-09) (73 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці мікрабіёлаг, эпізаатолаг
Месца працы
Навуковая ступень доктар ветэрынарных навук
Альма-матар
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» Ордэн «Знак Пашаны»
заслужаны дзеяч навукі РСФСР

Біяграфія

правіць

Скончыў у 1931 годзе Маскоўскі зоаветэрынарны інстытут  (руск.). З 1931 года ў Дзяржаўным кантрольным інстытуце ветэрынарных біяпрэпаратаў, у 1955—1986 гадах ва Усесаюзным інстытуце эксперыментальнай ветэрынарыі  (руск.), у 1955—1977 гадах дырэктар інстытута.

Памёр 9 студзеня 1980 года ў Маскве. Пахаваны на Ваганькаўскіх могілках.

Навуковая дзейнасць

правіць

Навуковыя працы па анаэробных інфекцыях жывёл, імунітэце, малавядомых хваробах.

  • Применение препаратов в ветеринарной практике. М., 1946;
  • Некробациллез сельскохозяйственных животных. М., 1948;
  • Анаэробные инфекции сельскохозяйственных животных. М., 1954;
  • Африканская чума свиней. М., 1972.

Зноскі

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць