Януш Збаражскі

(Пасля перасылкі з Януш Мікалаевіч Збаражскі)

Януш Мікалаевіч Збаражскі (? — 1608) — ураднік, ваенны дзеяч.

Януш Збаражскі
Janusz Zbaraski.png
POL COA Korybut.svg
ваявода брацлаўскі
1576 — 1608
староста пінскі[d]
староста крамянецкі[d]
пасол на Сойм Рэчы Паспалітай[d]
Нараджэнне мерк. 1553
Смерць 1608
Род Збаражскія
Бацька Мікалай Збаражскі
Маці Марыя з Казекаў[d]
Дзеці Юрый Збаражскі і Крыштоф Збаражскі
Дзейнасць дыпламат

БіяграфіяПравіць

Паходзіў з княжацкага роду Збаражскіх герба «Карыбут». Нарадзіўся ў сям’і Мікалая Андрэевіча Збаражскага.

Ваявода брацлаўскі з 1576 года; стараста крэменецкі з 1574, пінскі ў 1581—1590 гадах. Пасол на сойм 1573 года. У час Інфлянцкай вайны 1558—1582 гадоў вызначыўся ў Чашніцкай бітве 1567 года, пры ўзяцці Полацка ў 1579 і Вялікіх Лук у 1580 годзе, аблозе Пскова ў 1581 годзе. Неаднаразова адбіваў напады крымскіх татараў на ўкраінскія землі (найбуйнейшыя — у 1576 і 1594). Удзельнічаў у заключэнні Ям-Запольскага перамір’я 1582 года.

ЛітаратураПравіць