Яніс Паўлюкс (лат.: Jānis Pauļuks; 27 лістапада 1865, ваколіцы Мітавы — 21 чэрвеня 1937, Баўска) — латвійскі палітычны і дзяржаўны дзеяч, прэм’ер-міністр Латвіі ў 1923 годзе.

Яніс Паўлюкс
лат.: Jānis Pauļuks
прэм’ер-міністр Латвіі
27 студзеня 1923 — 27 чэрвеня 1923
Нараджэнне 12 (24) лістапада 1865
Смерць 21 чэрвеня 1937(1937-06-21) (71 год)
Месца пахавання
  • Лясныя могілкі[d]
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Order of the Three Stars, 2nd Class Grand Cross of the Order of the White Rose of Finland
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Палітычную кар’еру пачаў у якасці міністра сувязі ва ўрадзе Зігфрыдса Мейеровіцса (19 чэрвеня 1921), куды яго намінавала Латвійская сялянская партыя.

27 студзеня 1923 года ён быў прызначаны замест Мейеровіцса кіраўніком ўрада Латвіі, а таксама ён ўзначаліў міністэрства замежных спраў і сувязі. 27 чэрвеня гэтага года ён перастаў быць прэм’ер-міністрам, якім зноў быў Мейеровіцс. Аднак ён захаваў функцыю міністра транспарту, якую таксама займаў у кабінетах Вальдэмарса Замуэлса і Гуга Цэлміньша да канца снежня 1925 года.

Зноскі