Ян Карыгер
Ян Карыгер (28 жніўня 1664 — 13 мая 1729) — дзеяч каталіцкай царквы, лінгвіст.
Ян Карыгер | |
---|---|
Дата нараджэння | 28 жніўня 1664 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 мая 1729 (64 гады) |
Месца смерці | |
Род дзейнасці | мовазнавец |
Месца працы |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся ў Прусіі. У 1679 годзе ўступіў у Вільні ў ордэн езуітаў, з 1693 ксёндз. Прафесар паэтыкі і рыторыкі ў Браневе (1693—94), Крожах (1696—97), прэфект школы ў Дынабургу (1699—1700), прафесар філасофіі ў Гародні (1700—02), прэфект школы ў Плоцку (1702—03), Коўне (1703—04). У час Паўночнай вайны вайсковы місіянер (1704—05). Прэфект школы ў Ілукшце (1705—06), Гародні (1709—11), місіянер у Прэлях (1706—09), Шомбергу (1711—12). З 1712 латышскі місіянер у Прэлях і Варклянах. Склаў каштоўны слоўнік латышскай мовы «Lexicon Lothavicum» (не надрукаваны).
Літаратура
правіць- Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.