Ян Мікалаевіч Гайка
Ян Гайка (каля 1510 — 1579) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага, дыпламат.
Ян Мікалаевіч Гайка | ||
![]() Герб «Агеньчык» | ||
| ||
---|---|---|
1566 — 1579 | ||
Папярэднік | пасада створана | |
Пераемнік | Багдан Сапега | |
Нараджэнне | 1510 | |
Смерць | 1579 | |
Род | Гайкі | |
Бацька | Мікалай Фёдаравіч Гайка |
Сын берасцейскага зямяніна Мікалая Фёдаравіча Гайкі.
Пачаў кар'еру ў 1530-х са службы пры двары віленскага кашталяна Юрыя Радзівіла. У 1536 ездзіў паслом ад Радзівіла ў Маскву да князя Абаленскага. У 1546 каралеўскі дваранін. Пазней пісар рускі пры двары вялікай княгіні літоўскай і каралевы польскай Барбары Радзівіл. З 1554 канюшы гарадзенскі, адначасова ў 1554—1566 вялікі пісар ВКЛ (належаў да вузкага кола службоўцаў унутры дзяржаўнай канцылярыі, якое займалася вядзеннем Метрыкі ВКЛ), ключнік віленскі з 1556, маршалак гаспадарскі ў 1564—1566, кашталян берасцейскі з 1566.
У 1552 пасланы соймам ВКЛ з лістом да маскоўскіх баяр. У 1556 удзельнічаў у Вільні ў перамовах з царскімі пасламі, якія прыехалі да Жыгімонта Аўгуста. Член пасольства Васіля Тышкевіча 1558—1559, якое прывезла ў Маскву мірныя прапановы.
Гайка быў прыхільнікам Жыгімонта Аўгуста і яго палітыкі па заключэнні дзяржаўнай уніі паміж ВКЛ і Польшчай. У 1565 член пасольства ВКЛ на чале з Астафіем Валовічам, якое было паслана на польскі сойм у Пётркаў, каб весці перамовы пра арганізацыю сумеснага сойма і польскую ваенную дапамогу ВКЛ. У 1566 удзельнічаў у пасольстве ад сойма ВКЛ у Берасці да польскага сойма ў Любліне. Падпісаў акт Люблінскай уніі 1569.
Быў прыхільнікам Радзівілаў (асабліва Мікалая Радзівіла Рудога) у час першых 2 міжкаралеўяў, прымаў удзел у большасці шляхецкіх з'ездаў з удзелам Рудога.
Трымаў шматлікія дзяржаўныя маёнткі, быў дзяржаўцам ашмянскім з 1555, вількійскім, уцянскім, краснасельскім, трабскім.
КрыніцыПравіць
- Гайка Ян Мікалаевіч // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / Рэдкал.: Т. У. Бялова (гал. рэд.) і інш.; маст. З. Э. Герасімовіч. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 2010. — Т. 3: Дадатак. А — Я. — С. 149. — 696 с. — ISBN 978-985-11-0487-7 (т. 3), ISBN 985-11-0315-2.