Ян Незабытоўскі
Ян Незабытоўскі (польск.: Jan Niezabytowski) — ураднік.
Ян Незабытоўскі | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
![]() Любіч | |||||||
|
|||||||
Род | Незабытоўскія[d] | ||||||
Бацька | Стэфан Незабытоўскі[d] | ||||||
Жонка | Барбара з Завішаў[d] | ||||||
Дзеці | Альжбета з Незабытоўскіх[d], Стэфан Незабытоўскі і Крыштаф Незабытоўскі[d] |
БіяграфіяПравіць
З роду Незабытоўскіх герба «Любіч». Сын харунжага літоўскіх войскаў Стэфана Незабытоўскага і невядомай імем яго жонкі з Бялевічаў.
У 1820 годзе — былы капітан Войска Польскага. Падкаморы навагрудскі.
Фундатар фарнага касцёла ў Свіслачы (цяпер Гродзенская вобласць). Выкупіў маёнтак Алешавічы ў роду Барановічаў[1].
Сям’яПравіць
У шлюбе з Барбарай з Завішаў меў дзяцей:
- Крыштафа;
- Якуба;
- Стэфана;
- Эльжбету, у шлюбе з Ігнацыем Валовічам;
- Ганну, у шлюбе з Ю. Кашыцам;
- Тэадору.
Сыны валодалі спадчыннымі маёнткамі Сваротва, Заазер’е, Міратычы, Чомбраў і іншыя ў Навагрудскім і Слонімскім павеце.
Зноскі
- ↑ Кулагін А. Аляшэвіцкая сядзіба // Страчаная спадчына / Т. В. Габрусь, А. М. Кулагін, Ю. У. Чантурыя, М. А. Ткачоў: Уклад. Т. В. Габрусь.. — Мн.: Беларусь, 2003. — 351 с. — ISBN 985-01-0415-5.
ЛітаратураПравіць
- Швед, В. В. Незабытоўскі Ян Стэфанавіч // Масоны і ложы на землях Беларусі (канец XVIII — першая чвэрць XIX ст.) : біябібліягр. слоўн.. — Гродна: ГрДУ, 2007. — 275 с. — ISBN 978-985-417-866-0.