Чамброва

былое паселішча ў Навагрудскім раёне
(Пасля перасылкі з Чомбраў)

Чамброва або Чомбрава, Чомбраў, Чамброў (польск.: Czombrów) — колішні сядзіба на тэрыторыі Навагрудскага раёна Гродзенскай вобласці Беларусі, прыкладна за 14 км на поўдзень ад Навагрудка. Чамброўская сядзіба — найімавернейшы правобраз Сапліцава ў «Пане Тадэвушы» Адама Міцкевіча.

Населены пункт
Чамброва
Краіна
Каардынаты
Часавы пояс
Тэлефонны код
Чамброва на карце Беларусі
Чамброва (Беларусь)
Чамброва
Чамброва (Беларусь)
Чамброва
Сыраварня і хлеў у Чамброве, 1931—1932 гады, фота Яна Булгака з калекцыі NAC

Гісторыя правіць

Найвядомейшыя цяпер уладальнікі маёнтка — Курчы герба «Радван», а з іх дзедзіч Чамброва — Стэфан Казімір Курч (пам. 1702), ваявода берасцейскі (з 1682), заснавальнік касцёла ў суседняй Валеўцы у 1685 годзе. У XVIII — пачатку XIX стагоддзя належала Узлоўскім. У XIX стагоддзі куплена Казіміра Карповічам, палестрантам (судовым павераным) з Навагрудка, наступным уладальнікам быў яго сын Юльян, а апошнімі ўнук Караль (пам. 1941 у аддаленых раёнах СССР) і праўнук Януш[1].

Перад 3-м паздзелам Рэчы Паспалітай Чамброва ў складзе Навагрудскага ваяводства Вялікага Княства Літоўскага[1]. Пасля 1795 года ў Навагрудскім павеце Слонімскай (1796), Літоўскай (1797—1801), затым Гродзенскай i Мінскай губерняў Расійскай Імперыі. Пасля Рыжскага мірнага дагавора 1921 года ў межах Польскай Рэспублікі, Раецкая гміна Навагрудскага павета Навагрудскага ваяводства[2]. З 1939 года ў БССР.

Сядзіба спалена савецкімі партызанамі ў 1943 годзе. Засталіся рэшткі могілак з капліцай[3] і некалькі старых дубоў[4].

Даўняя сядзіба правіць

У XVII—XVIII стагоддзях на ўзгорку, які панаваў над наваколлем, званым «гарадзішчам», Курчы пабудавалі замак, яго сляды захаваліся да XIX стагоддзя.

Узлоўскія, або першы з Карповічаў, таксама на ўзгорку, паблізу рэшткаў курчавага замка, пабудавалі драўляны класіцыстычны двор. Сядзібны дом быў дзевяцівосевы прастакутнага плана, на падмурку. Трохвосевая цэнтральная частка прыпаднятая, з паверхам. Перад ёй быў порцік вялікага ордара, трохкутны франтон з круглым акном трымалі дзве пары калон. Пад порцікам быў высунуты наперад ганак. Дом быў пакрыты высокім гонтавым вальмавым дахам[1].

Інтэр’ер меў дзесяць пакояў спланаваных як амфілада, большая частка іх начыння страчана ў часе Першай сусветнай вайны. Лесвіца на другі паверх размяшчалася злева ад цэнтральна размешчанага ўваходнага вестыбюля (сенцаў). Столь вестыбюля ўпрыгожваў драўляны голуб, які сімвалізаваў Святога Духа, перанесены з падамініканскага касцёла ў суседняй Валеўцы, пераробленага на царкву. На восі сенцаў, з боку саду, размяшчалася гасцёўня. У гасцёўні злева былі дзверы ў кабінет гаспадара дома, справа — у пакой «Зялёная гасцёўня». Сталовая размяшчалася за пярэднім фасадам, справа ад сенцаў[1][4].

Уласна парку ў Чамброве не было. За домам быў кветнік і пладовы сад плошчай у некалькі гектараў, са шматлікімі групамі старых дрэў, шпалерамі і ліпавай алеяй. Перад домам уладкаваны вялікі кругавы лужок, засаджаны хмызам і італьянскімі таполямі. Па абодва бакі ад дома размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы, злева — флігель, справа — упрыгожаны галерэяй на шасці слупах будынак, у якім размяшчаліся вазоўня, стайня і свіран[1].

Ураган, які прайшоў праз Наваградчыну ў 1927 годзе, знішчыў 80 старых дрэў.

Сядзіба спалена савецкімі партызанамі ў 1943 годзе[5].

Маёнтак у Чамброве апісаны ў 2-м томе Dziejów rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej Рамана Афтаназы[1]. Сядзіба і яе жыхары апісаны Іааннай Пухальскай у кнізе Dziedziczki Soplicowa, w 180. rocznicę wydania Pana Tadeusza (Варшава: Muza, 2014, ISBN 978-83-7758-778-2).

Сувязь з творчасцю Адама Міцкевіча правіць

Сядзіба ў Чамброве — найімавернейшы прататып Сапліцава. Апісанні сядзібы Сапліцаў у «Пане Тадэвушы» амаль ідэальна падыходзяць для сядзібы ў Чамброве[4]. Магчыма, што прататыпам замка Гарэшкаў былі таксама рэшткі блізкага замка Курчаў на гарадзішчы. У дзяцінстве Адама Міцкевіча, маёнтак належаў Узлоўскім, Анеля Узлоўская была хроснай маці Адама[6]. Яго дзед, Матэвуш Маеўскі, быў эканомам двара ў Чамброве. Дачка Матэвуша, Бася — маці паэта, была пры двары ключніцай (panna apteczkowa). Напэўна, пазней яна шмат апавядала свайму сыну пра Чамброва. Вельмі імаверна, што менавіта ў Чамброве ўпершыню ў жыцці Міцкевіч убачыў вялікую сядзібу, Завоссе было толькі невялікім фальваркам. Двор чамброўскі, безумоўна, ляжаў на маршруце школьных падарожжаў Міцкевіча, ён часта бываў тут[4].

У Чамброве Рышард Ардынскі зрабіў першую экранізацыю Пана Тадэвуша ў 1928 годзе. Як сказаў рэжысёр: «У ролях статыстаў выступалі нават яго жыхары, унукі міцкевічавых герояў»[7].

Зноскі правіць

  1. а б в г д е Roman Aftanazy. Czombrów // Dzieje rezydencji na dawnych kresach Rzeczypospolitej[pl] (польск.). — drugie przejrzane i uzupełnione. — Wrocław: Ossolineum, 1993. — T. 2. Województwa Brzesko-Litewskie, Nowogródzkie. — s. 194–195. — 474 s. — ISBN 83-04-03784-X (т. 2), ISBN 83-04-03701-7.
  2. Czombrów na stronie Radzima.net. Праверана 23 верасня 2015.
  3. Uroczysko Czombrów na stronie Radzima.org. Праверана 23 верасня 2015.
  4. а б в г Czombrów na stronie Kresowiacy.com(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 кастрычніка 2017. Праверана 23 верасня 2015.
  5. Jakub Nikodem. Jacek Reginia-Zacharski, "Przedwojenne dwory. Najpiękniejsze fotografie" (16 чэрвеня 2015). Праверана 23 верасня 2015.
  6. Czombrów – dwór. Праверана 23 верасня 2015.
  7. Dziedziczki Soplicowa. Праверана 23 верасня 2015.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць