Ян Раймундавіч Жаўрыд

Ян Раймундавіч Жаўрыд (28 сакавіка 1885 ці 1884, Бабруйск, Мінская губерня (паводле іншых звестак, в. Краснаполле, Рэчыцкі павет, Мінская губерня) — 1 лістапада 1937, ст. Мядзведжая Гара (Сандармох), каля Мядзведжагорска Карэльскай АССР) — беларускі каталіцкі святар.

Ян Раймундавіч Жаўрыд
Адукацыя
Нараджэнне 28 сакавіка 1885(1885-03-28) (139 гадоў) ці 1884
Смерць

Біяграфія правіць

З беларускай шляхецкай сям’і. Скончыў Магілёўскую духоўную семінарыю ў Санкт-Пецярбургу. Прыняў сакрамэнт святарства ў 1908 годзе. Прызначаны вікарыем касцёла Св. Антонія Падуанскага ў Віцебску. З 1910 года служыў у філіяльным (парафіі Унебаўзяцця НПМ у в. Антушы) касцёле Нараджэння НПМ у в. Люшаў Гомельскага павета Магілёўскай губерні. З 1912 года ў капліцы Найсвяцейшага Сэрца Езуса (парафіі ў Петрыкаве) у мястэчку Лельчыцы Мазырскага павета Мінскай губерні. З 1915 года першы вікарый касцёла Найсвяцейшай Тройцы (св. Роха) у Мінску. У 1922 годзе адміністратар парафіі Унебаўзяцця НПМ у Мазыры Мінскай губерні, касцёла Беззаганнага Зачацця НПМ у Бабруйск.

Арыштаваны 21.4.1928 у Бабруйску. Асуджаны 25.3.1929 калегіяй АДПУ «за шпіянаж» да 10 гадоў ППЛ. Этапаваны ў Салавецкі лагер АДПУ Архангельскай вобласці, куды дастаўлены 4.7.1929. Пазней пераведзены на востраў Анзер. Консульскі дэпартамент МЗС Польшчы ў лісце да прымаса Польшчы ад 20.12.1929, дзе быў пададзены спіс ксяндзоў, якія заставаліся на волі ў БССР, інфармаваў аб арышце святара і яго прысудзе, а таксама пераказваў просьбу ксяндза аб дапамозе і даваў адрас: Салаўкі, 2-е аддзяленне, Камандзіроўка Бялуж’я.

У 1932 арыштаваны ў ліку 32 святароў па групавой справе каталіцкага духавенства, абвінавачанага «ў стварэнні контррэвалюцыйнай групоўкі, якая вяла антысавецкую агітацыю, тайна адпраўляла багаслоўскія і рэлігійныя абрады і здзяйсняла нелегальную сувязь з воляй для перадачы за мяжу звестак шпіёнскага характару пра становішча католікаў у СССР». 9.7.1932 следства прыняло рашэнне: да канца тэрміну зняволення трымаць ксяндза на астравах у ізаляцыі ад астатніх святароў.

Зноў арыштаваны 14.10.1937. Прыгавораны тройкай НКУС Ленінградскай вобласці да ВМП. Расстраляны. Рэабілітаваны 6.6.1991 Вярхоўным судом Беларусі. Асабовая справа Ж. № 15026 захоўваецца ў архіве УКДБ Магілёўскай вобласці.

Зноскі

Літаратура правіць