Ян Стэфан Гедройц (польск.: Jan Stefan Giedroyć; 2 лютага 1730, Гедройцы Віленскага ваяводства, цяпер Малетайскі раён Уцянскага павета Літвы — 13 мая 1802) — рымска-каталіцкі і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Біскуп інфлянцкі (з 1764) і жамойцкі (з 1778)[1].

Ян Стэфан Гедройц
Jan Stefan Giedrojc. Ян Стэфан Гедройц.jpg
Герб

Нараджэнне 2 лютага 1730(1730-02-02)
Смерць 13 мая 1802(1802-05-13) (72 гады)
Дынастыя Род Гедройцаў
Бацька Бенедыкт Гедройц[d]

Узнагароды
ордэн Белага арла
Commons-logo.svg Выявы на Вікісховішчы

Кавалер Ордэна Белага Арла (1766).

БіяграфіяПравіць

З княжацкага роду Гедройцаў, сын Бенедыкта. Высвечаны на святара 1 кастрычніка 1752 года. З 1755 года быў членам віленскага капітула. Як пратэжэ віленскага біскупа Ігнацыя Масальскага, зрабіў у часе гаспадарання Станіслава Аўгуста бліскучую палітычную і духоўную кар’еру. 22 жніўня 1763 года прызначаны тытулярным біскупам Верынопаліскім і дапаможным біскупам Віленскай дыяцэзіі — біскупам беларускім. 22 красавіка 1765 года прызначаны інфлянцкім біскупам.

На пасяджэнні Сената востра асудзіў Барскую канфедэрацыю. Данёс расійскім войскам, што знаходзіліся паблізу Вільні, пра намер віленскай шляхты далучыцца да паўстання. Але ж у 1773 годзе ў час Сойма, які зацвердзіў першы падзел Рэчы Паспалітай, збіраўся публічна выступіць у абарону цэласнасці Рэчы Паспалітай. Згадзіўся прыняць мучаніцкую смерць, але кароль з цяжкасцямі здолеў пераўпэўніць яго. Аднак неўзабаве стаў гарачым прыхільнікам Расіі.

Дзякуючы апецы рускіх і караля 30 сакавіка 1778 года быў прызначаны жамойцкім біскупам. Вінаваціўся ў прагным збіранні бенефіцыяў і прасоўванні сваіх сваякоў Гедройцаў на духоўныя пасады. Дарадца Пастаяннай Рады ў 1778 і 1780 гадах, у 1784 годзе засядаў у яе Скарбовым дэпартаменце.

Быў праціўнікам Канстытуцыі 3 мая 1791 года і гарачым прыхільнікам Таргавіцкай канфедэрацыі. Фігураваў у спісе асоб, на якіх маглі разлічваць рускія, пры скасаванні канстытуцыі. Пасля падаўлення Касцюшкаўскага паўстання загадаў арыштаваць ксяндза, які абразіў Кацярыну II, за што атрымаў падзяку ад расійскага пасла Мікалая Рапніна.

ГалерэяПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць


Папярэднік:
Людавіку Альварэш дэ Фігейрэду
Верынопаліскія біскупы
17631765
Пераемнік:
Ігнацы Блажэй Францішак Красіцкі
Папярэднік:
Тамаш Ігнацы Зянковіч
Беларускія біскупы
17631765
Пераемнік:
Фелікс Тавянскі
Папярэднік:
Антоній Казімір Астроўскі
Інфлянцкія біскупы
17651778
Пераемнік:
Антоній Мацей Серакоўскі
Папярэднік:
Ян Дамінік Лапацінскі
Жамойцкія біскупы
17781802
Пераемнік:
Юзаф Арнульф Гедройц