Ян Аляксандравіч Цігараў

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ян Цігараў)

Ян Цігараў (нар. 10 сакавіка 1984, Усурыйск, Прыморскі край, СССР) — беларускі футбаліст, паўабаронца. Ігрок нацыянальнай зборнай Беларусі (2005—2014).

Футбол
Ян Цігараў
У складзе «Металурга»
У складзе «Металурга»
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Ян Аляксандравіч Цігараў
Нарадзіўся 10 сакавіка 1984(1984-03-10)[1][2] (40 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
 Расія
Рост 180 см
Вага 73 кг
Пазіцыя паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Клубная кар’ера[* 1]
2001 Беларусь Дынама-2 (Мінск) 26 (1)
2002—2006 Беларусь Дынама (Мінск) 117 (0)
2007—2010 Украіна Металург (Запарожжа) 111 (1)
2011 Расія Том (Томск) 12 (0)
2012—2015 Расія Лакаматыў (Масква) 33 (0)
2015—2016 Беларусь Дынама (Мінск) 3 (0)
Нацыянальная зборная[* 2]
2004—2006 Беларусь Беларусь (да 21) 16 (0)
2005—2014 Беларусь Беларусь 35 (1)
Узнагароды і медалі
Дзяржаўныя і ведамасныя ўзнагароды
Майстар спорту Беларусі
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 верасня 2016.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 28 верасня 2015
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Клубная кар’ера правіць

«Дынама» правіць

Цігараў пачаў займацца футболам у ДЮСШ горада Жодзіна. У 2001 годзе выступаў за мінскае «Дынама-2». За асноўную каманду «Дынама» гуляў з 2002 па 2006 гады. За гэты час выйграў з мінскім клубам залатыя медалі чэмпіянату Беларусі, а таксама стаў уладальнікам Кубка краіны, усяго згуляў за клуб 142 матчы ў розных турнірах.

«Металург» правіць

У 2007 годзе перайшоў у запарожскі «Металург», за які згуляў больш за 100 матчаў. Адзіны гол за клуб забіў 2 жніўня 2009 года ў браму «Ільічоўца». У пачатку 2011 года ў СМІ з’явілася інфармацыя аб цікавасці да футбаліста маскоўскага «Дынама»[3] і нямецкага «Гановера»[4].

«Том» правіць

2 сакавіка 2011 года футбольны клуб «Том» дасягнуў прынцыповай дамоўленасці аб пераходзе футбаліста, і на наступны дзень Цігараў падпісаў кантракт з томскім клубам тэрмінам на 2,5 гады. Сума трансферу склала 300 тысяч еўра. Дэбют футбаліста ў чэмпіянаце Расіі адбыўся 14 сакавіка 2011 года, калі «Том» на выездзе саступіла ніжагародскай «Волзе» з лікам 0:2. На старце чэмпіянату Расіі 2011/12 стаў найлепшым футбалістам лігі па колькасці выйграных адзінаборстваў і ўдалых адбораў мяча[5], аднак у матчы 12 тура з маскоўскім «Лакаматывам» атрымаў сур'ёзную траўму: абследаванне выявіла разрыў унутранага меніска, пярэдняй крыжападобнай і бакавой звязак правага каленнага сустава. Такім чынам, футбаліст выбыў са строю як мінімум на паўгода[6].

«Лакаматыў» правіць

29 снежня 2011 года на правах свабоднага агента заключыў кантракт з маскоўскім «Лакаматывам» тэрмінам на 3,5 гады. У «Лакаматыве» гуляў нерэгулярна, часцяком выбываў з-за траўм. Сезон 2014/15 прапусціў амаль поўнасцю, бліжэй да заканчэння сезона аднавіўся ад траўмы, але не здолеў вытрымаць канкурэнцыі за месца ў складзе. У выніку, улетку 2015 года па заканчэнні кантракта кіраўніцтва маскоўскага клуба вырашыла яго не падаўжаць.

Вяртанне ў «Дынама» правіць

Пасля зыходу з «Лакаматыва» некаторы час трэніраваўся з «Мінскам»[7], з галоўным трэнерам якога Андрэем Пышнікам працаваў у маладым узросце ў «Дынама». 22 ліпеня 2015 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама»[8]. З-за траўм і працяглага часу вяртання кандыцый рэдка з’яўляўся ў складзе дынамаўцаў у сезоне 2015. У пачатку сезона 2016 вярнуўся на поле, але ў красавіку зноў атрымаў пашкоджанне. 10 чэрвеня Цігараў па пагадненні бакоў за месяц да заканчэння кантракта пакінуў «Дынама»[9] і неўзабаве прыняў рашэнне аб завяршэнні кар’еры[10].

Міжнародная кар’ера правіць

З 2004 па 2006 гады гуляў за моладзевую зборную Беларусі. У галоўнай зборнай краіны дэбютаваў 12 лістапада 2005 года ў таварыскім матчы супраць зборнай Латвіі. 15 кастрычніка 2013 года забіў адзіны гол за зборную, калі ўдарам здалёк паразіў браму зборнай Японіі ў таварыскім матчы, тым самым прынёс беларусам перамогу з лікам 1:0.

Дасягненні правіць

Зноскі