Яўген Ільіч Жылін

Яўген Ільіч Жы́лін (20 сакавіка 1939, г. Гомель — 12 лютага 2019, Мінск[2]) — беларускі мастак.

Яўген Ільіч Жылін
Фатаграфія
Дата нараджэння 20 сакавіка 1939(1939-03-20)
Месца нараджэння
Дата смерці 12 лютага 2019(2019-02-12)[1] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці мастак
Месца працы
Жанр пейзаж, нацюрморт, кніжная графіка і станковая графіка[d]
Вучоба
Член у

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў сям’і Ільі і Аляўціны Жыліных. У 1961—1966 гадах вучыўся ў Мінскім мастацкім вучылішчы, у 1966—1971 гадах у Беларускім дзяржаўным тэатральна-мастацкім інстытуце ў Міхаіла Савіцкага, Анатоля Бараноўскага і Віталя Цвіркі. Выкладаў у інстытуце ў 1972—1975 гадах[3].

У пачатку 1972 года мастак упершыню прыняў удзел у Рэспубліканскай выстаўцы ў Мінску, аднак сапраўдны поспех і вядомасць прыйшлі толькі пасля яго трэцяй выстаўкі, таксама якая адбылася ў Мінску ў 1977 г. На гэтай выстаўцы ўпершыню былі паказаны яго акварэльныя працы «Світанак», «Раніца ў вёсцы», «Партрэт невядомай», у той жа час мастак пачаў свой цыкл пейзажаў «Беларускае Палессе». У 1996—1999 г. даволі працяглы час працаваў і праводзіў выстаўкі ў Германіі на персанальных выстаўках, прысвечаных у тым ліку чарнобыльскай трагедыі. У Мінску персанальныя выстаўкі праходзіліся ў найбуйнейшых беларускіх музеях і выставачных залах у 1983, 1989, 1994, 1999 і 2004 гадах.

Член Беларускага саюза мастакоў з 1974 года. У 1993 годзе ўдзельнічаў у стварэнні творчага аб'яднання «Верасень» і доўгі час быў яго старшынёй.

Творчасць правіць

Працуе ў станковай і кніжнай графіцы, жывапісе. Творчасці ўласцівы настальгічная рамантычнасць, багацце колеравай гамы (цыклы «Настальгія», «Мужчына і жанчына», карціны «Сон каралевы», «Красавіцкія мары», усе 1994). Аўтар акварэлей «Лета на Віліі» (1977), «Палескія краявіды» (1980), «Півоні» (1994), «Кветкі ў трох збанах» (1995), літаграфій «Лета» і «Цішыня» (абедзве 1972), «Восеньскі пейзаж» і «Успаміны пра лета» (абедзве 1981), «Поле» (1982), жывапісных твораў «Адыходзячыя ў аблокі» (1993), трыпціха «Дзецям Чарнобыля прысвячаецца» (19931994), «Выкраданне Еўропы» (1994) і інш[3].

Праілюстраваў каля 70 кніг, многія з якіх адзначаны дыпломамі («Дарункі лесу» К. Цвіркі, 1969, «Такіх кветак не бывае» В. Гарбука, 1971, «Дзівы» І. Васілеўскага, 1972, і інш.)[3].

Зноскі

  1. http://n1.by/news/887570-skonchalsya-belorusskii-khudozhnik-evgenii-zhilin.html
  2. Скончался белорусский художник Евгений Жилин — Культура и кино на N1.BY(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 15 лютага 2019. Праверана 18 кастрычніка 2020.
  3. а б в Жылін Яўген Ільіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 6: Дадаізм — Застава / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 6. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0106-0 (т. 6).

Літаратура правіць